Кіно33

Фільм «У вайны не жаночае аблічча» паводле сцэнарыя Алексіевіч пакажуць у кінатэатрах

Шматсерыйны дакументальны фільм «У вайны не жаночае аблічча» паводле сцэнарыя Святланы Алексіевіч плануюць паказаць у беларускіх кінатэатрах. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 15 снежня паведаміла начальнік упраўлення па кінематаграфіі Міністэрства культуры Беларусі Святлана Ярашэвіч.

Паводле яе слоў, сёлета фільм быў пераведзены ў лічбавы фармат на кінастудыі «Беларусьфільм» у рамках стварэння лічбавага фільматэчнага фонду і электроннага каталога кінематаграфічных твораў мінулых гадоў.

На пытанне, ці звязаная аблічбоўка з прысуджэннем Алексіевіч Нобелеўскай прэміі па літаратуры ў гэтым годзе, Ярашэвіч адказала: «Гэта адбылося да гэтай падзеі. Чакаем пасля рэгістрацыі убачыць фільм на экранах нашых кінатэатраў».

Пры гэтым яна падкрэсліла, што паказ фільма ў кінатэатрах залежыць ад таго, як будуць заключацца дамовы на яго пракат.

Як адзначыў генеральны дырэктар «Беларусьфільма» Ігар Поршнеў, перад кінастудыяй стаіць задача аблічбаваць старыя кінастужкі, якія «ўяўляюць пэўную каштоўнасць і карыстаюцца попытам». «У нас дакументальны пакет налічвае больш за 1,5 тысячы назваў. Не ўсе яны могуць выклікаць цікавасць, але як хроніка, як летапіс часу могуць зацікавіць. Цяпер мы хочам больш актыўна працаваць з нашымі матэрыяламі», — растлумачыў ён.

Дакументальны фільм «У вайны не жаночае аблічча» быў зняты рэжысёрам Віктарам Дашуком ў 1981-1984 гадах яшчэ да выхаду аднайменнай кнігі Святланы Алексіевіч. Фільм распавядае пра лёсы жанчын падчас Вялікай Айчыннай вайны, у яго аснову ляглі магнітафонныя запісы гутарак Алексіевіч з гераінямі кнігі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху6

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць