Кіно

З'явіўся кароткі спіс прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас»

У 2026 годзе ўзнагароды будуць уручаныя ў 15 катэгорыях. Журы, у якое ўвайшлі 20 кінакрытыкаў, кінажурналістаў і кінадаследчыкаў, ацэньвала фільмы 2023 і 2024 гадоў.

Усяго ў разглядзе бралі ўдзел 60 стужак — гэта поўна– і кароткаметражныя ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя стужкі, створаныя беларусамі. Асобна гэтым разам разглядаюцца дакументальныя рэпартажы.

Дзве з намінацый — акурат «Найлепшы дакументальны рэпартаж» і «Найлепшы мантаж» — з’явіліся ў гэтым сезоне кінапрэміі ўпершыню. Некаторыя фільмы бяруць удзел ананімна.

Поўны спіс намінантаў на «Чырвоны верас’26»

Намінацыя «Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм»

«Пад шэрым небам» Мары Тамковіч

«Працэсы» Андрэя Кашперскага

«Чароўныя нажнічкі» Anny Avoty

Намінацыя «Найлепшы ігравы кароткаметражны»

«Say Cheese» Кіры Альшэўскага

«Цукар» Андрэя Кашперскага

Ананімны ўдзельнік

Намінацыя «Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм»

«Радзіма» Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча

«Так шмат і так мала» Аляксандра Матафонава

«Уліс» Мікіты Лаўрэцкага

Намінацыя «Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм»

«Святая вада» Андрэя Куцілы

Ананімны ўдзельнік

Ананімны ўдзельнік

Намінацыя «Найлепшы анімацыйны фільм»

«Калыханка» Івана Гапіенкі

«Кроў і караоке» Юрыя Сямашкі

«Прама і па крузе» Каліны Феліксавай

Намінацыя «Найлепшы дакументальны рэпартаж»

«Без рэтушы: Насця Рыдлеўская» Аляксандра Гарадка і Канаплёва+Лейдзік

«Без рэтушы: Сяргей Пукст» Аляксандра Гарадка і Канаплёва+Лейдзік

«Берлін: ад Макса да Алекса. ШокінгГайд» Арцёма Лобача

Намінацыя «Найлепшы рэжысёр»

Ганна Бадзяка і Аляксандр Міхалковіч за фільм «Радзіма»

Андрэй Кашперскі за фільм «Працэсы»

Мара Тамковіч за фільм «Пад шэрым небам»

Намінацыя «Найлепшы акцёр»

Алег Гарбуз за ролі ў фільмах «Працэсы» і «Лес»

Валянцін Навапольскі за ролю ў фільме «Пад шэрым небам»

Дзяніс Тарасенка за ролю ў фільме «Пад шэрым небам»

Намінацыя «Найлепшая актрыса»

Аляксандра Вайцяховіч за ролю ў фільме «Пад шэрым небам»

Алена Зуй-Вайцяхоўская за ролю ў фільме «ЧынЧыны праляцелі кукухай»

Яна Траянава за ролю ў фільме «Працэсы»

Намінацыя «Найлепшая праца аператара»

Данііл Гаёў за фільм «Працэсы»

Сяргей Канаплянік за фільм «Радзіма»

Вячаслаў Цвяткоў за фільм «Святая вада»

Намінацыя «Найлепшы сцэнар»

Ганна Бадзяка і Аляксандр Міхалковіч за фільм «Радзіма»

Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй за фільм «Працэсы»

Мара Тамковіч за фільм «Пад шэрым небам»

Намінацыя «Найлепшае мастацкае рашэнне — праца мастака пастаноўшчыка»

Аляксандр Адамаў за фільм «Працэсы»

Людміла Гудзіліна за фільм «Чароўныя нажнічкі» (пасмяротна)

Кацярына Дубовік за фільм «Калыханка»

Намінацыя «Найлепшы мантаж»

Iлля Бажко за фільм «Працэсы»

Каця Вішня, а таксама Якуб Басткоўскі, Ежы Панятоўскі, Ганна Бадзяка за фільм «Радзіма»

Мікіта Лаўрэцкі за фільм «Уліс»

Намінацыя «Найлепшы саўнддызайн (праца кампазітара ці гукарэжысёра»

Праект «Крос-культурны музычны дыялог» за фільм «Чароўныя нажнічкі»

Томас Энджэл Эндрэсэн, Інґвэ Сэтрэ за фільм «Радзіма»

Ананімны ўдзельнік

Намінацыя «Адкрыццё года»

Anna Avota

Ганна Бадзяка

Ананімны ўдзельнік

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС11

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія футбольныя каманды збіраюцца гуляць у чэмпіянаце Расіі7

Прапускную здольнасць «Каменнага Лога» павялічаць у тры разы5

«Вашы пашпарты, банкаўскія карткі, браніраванні — у нашых руках». Хакеры ўзламалі сайт папулярнага тураператара Tez Tour10

У мінскім трамваі сварка двух мужчын скончылася панажоўшчынай2

На фасадзе Ватыканскай бібліятэкі з'явілася гіганцкая хваля. Што гэта азначае?1

У Японіі колькасць людзей, старэйшых за 100 гадоў, упершыню перавысіла 100 тысяч4

Пад Столінам ужо другі раз за год прадалі шляхецкую сядзібу з вежай-абсерваторыяй1

«Ужо год жылі б без вайны». Лаўроў абвінаваціў ЗША і Еўропу ў тым, што вайна ва Украіне зацягнулася8

Барысаўскіх палітвязняў Салаша і Бабіцкага асудзілі на пяць гадоў калоніі за арт-прастору «Склад бутэлек»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС11

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць