Свет1414

Карту паляка атрымалі ўжо 140 тысяч чалавек

На працягу 8 гадоў дзеяння закона аб Карце паляка гэты дакумент атрымалі ўжо 140 тысяч чалавек - у асноўным, грамадзяне Украіны і Беларусі.

Каля 140 тысяч чалавек атрымалі Карту паляка - дакумент, які пацвярджае прыналежнасць асобы (грамадзяніна краіны СНД ці Балтыі) да польскага народа. Часцей за ўсё Карты паляка атрымліваюць грамадзяне Украіны і Беларусі. Закон аб Карце паляка быў уведзены 8 гадоў таму.

16 снежня ў Сейме Польшчы падвялі вынікі 8 гадоў функцыянавання закона. Кіраўнік парламенцкай камісіі па кантактах з палякамі за мяжой Міхал Дворчык адзначыў, што ў закон аб Карце паляка будуць уведзеныя змены.

«Гаворка ідзе пра тое, каб у экстрэмальных сітуацыях, такіх як, напрыклад, на Данбасе, ўладальнікі Карты паляка маглі мець тыя ж правы, што і грамадзяне Польшчы. Другое змяненне тычыцца таго, што кожны ўладальнік Карты паляка зможа пасля прыезду ў Польшчу бясплатна абмяняць яе на від на жыхарства», — распавёў Міхал Дворчык.

«Карта паляка — гэта вельмі важны дакумент для палякаў, якія пражываюць у Беларусі», - кажа Анжаліка Борыс, польскі грамадскі дзеяч у Беларусі.

«У Польшчы гэты дакумент дае шмат чаго - ён спрашчае кантакты, дазваляе бясплатна вучыцца ў навучальных установах, працаваць без спецыяльнага дазволу. Беларуская ўлада нападала на закон аб Карце паляка, спрабавала абмяжоўваць атрыманне Карт паляка беларусамі», — кажа яна. Пры гэтым Марыюш Кавальскі з Варшаўскага ўніверсітэта падкрэсліў, што расце колькасць асоб, якія спрабуюць атрымаць Карту паляка, аднак, якія не маюць да Польшчы ніякага дачынення.

«Варта зрабіць больш жорсткім крытэрыі, паколькі многія ўспрымаюць Карту паляка як «білет са зніжкай» у Польшчу», — адзначыў ён.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?18

Грамадстваудакладнена18

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Усе навіны →
Усе навіны

«Вельмі цікавыя заявы саюзніка Пуціна». Кіраўнік МЗС Германіі адрэагаваў на заявы Лукашэнкі пра вайну ва Украіне7

У Варшаве замежнікаў правяралі «патрульныя» ў форме, якія не маюць дачынення да дзяржаўных органаў11

«Я не хачу ў загончык беларушчыны». Кныровіч адказаў на крытыку за ўдзел у канцэрце на Дзень Расіі85

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі11

Джорджа Мелоні на саміце G7 пахвалілася, што перамагла шкодную звычку4

21‑гадовага хлопца са Светлагорска пасадзілі за палітыку. Хлопец жыў у дзетдоме, а нядаўна сам стаў бацькам1

Колькасць абортаў у Беларусі абнавіла гістарычны мінімум. Але на Магілёўшчыне іх усё больш4

Брытанскі тэлевядучы Джэрэмі Кларксан паведаміў, што ў яго дыягнаставалі рак2

Стала вядома пра арышт яшчэ аднаго каліноўца Андрэя Сяргеева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?18

Грамадстваудакладнена18

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць