У Гродне на вачах у пенсіянера скралі яго халадзільнік, паведамляе прэсс-служба МУС Беларусі.
Мужчына 1951 года нараджэння звярнуўся ў Кастрычніцкі РАУС Гродна 18 снежня каля 20.00. Ён заявіў, што пару хвілін таму двое знаёмых яму людзей ўзламалі дзверы, праніклі ў кватэру, адкрыта скралі халадзільнік.
Паводле папярэдняй версіі праваахоўнікаў, рабаванне здзейснілі двое беспрацоўных мясцовых жыхароў 1980 і 1981 гадоў нараджэння.
Падазраваныя затрыманыя, а халадзільнік канфіскаваны
Каментары