Грамадства1313

Акцыя пратэсту гандляроў у Баранавічах не адбылася: на плошчу прыйшлі толькі двое

У выніку ініцыятар пратэсту Мікола Чарнавус адмяніў свой пікет.

Мікола Чарнавус падаваў на 4 студзеня заяўку ў Баранавіцкі гарвыканкам на вялікі пікет прадпрымальнікаў. Чыноўнікі акцыю праводзіць забаранілі, а Чарнавуса папярэдзілі пра магчымую адміністрацыйную і нават крымінальную адказнасьць за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі.

Спадар Чарнавус усё ж прыйшоў на плошчу да гарвыканкаму, каб паглядзець, ці прыйдуць пратэставаць прадпрымальнікі. Не дачакаўшыся сваіх калегаў, Мікола Чарнавус распавёў журналістам, што акцыю праводзіць ня мае сэнсу, калі яе не падтрымліваюць самі прадпрымальнікі: «Я маю дакумэнты, сэртыфікаты. І мог бы ляжаць на печы і чакаць, калі пацяплее, ды пайсьці на рынак. Але дзеля іх я прыйшоў паглядзець, прыйдуць прадпрымальнікі ці не».

Спадар Чарнавус прызнаўся: ён спадзяваўся, што на акцыю, хоць і забароненую, выйдзе хаця б сотня прадпрымальнікаў. Сам ён гандлюе цацкамі, якія маюць неабходныя сэртыфікаты, але кажа, што «ня можа сядзець убаку, калі ўціскаюць іншых гандляроў».

Акрамя Чарнавуса, на плошчу прыйшла яшчэ адна прадпрымальніца. На пытаньне, чаму ўсе прадпрымальнікі збаяліся выйсьці пратэставаць, а яна — не, жанчына адказала, што ёй, «пэнсіянэрцы, ужо няма чаго баяцца».

Пратэставаць баранавіцкія прадпрымальнікі хацелі ў сувязі з тым, што 1 студзеня 2016 году ўступіў у сілу ўказ № 222. Ён патрабуе, каб прадпрымальнікі рэалізоўвалі прадукцыю лёгкай прамысловасьці, увезеную з краін Мытнага саюзу, толькі з суправаджальнымі дакумэнтамі. Праблема ў тым, што расейскія пастаўшчыкі, у якіх закупляюць тавар большасьць беларускіх ІП, як правіла, адмаўляюцца выдаваць дакумэнты аб паходжаньні прадукцыі альбо прадстаўляюць фіктыўныя даведкі. У выніку ІП церпяць ад штрафаў і канфіскацыяў.

Многія прадпрымальнікі заяўляюць аб спыненьні працы на нявызначаны тэрмін.

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га63

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандысты пасля роліку ў тыктоку паехалі ў вясковую краму — там ужо ўсе задаволеныя, а паліцы поўныя13

«Не ведаю, што вы там выпраўлялі, але мінус як быў так і застаўся». Кліенты банкаў працягваюць скардзіцца на няправільныя балансы3

Папулярная мінская шаўрменная трапіла ў скандал. Што здарылася2

У Магілёве падчас непагадзі жанчыну забіла дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі

Беларуска пасля платнай медыцыны пайшла ў дзяржаўную і расказала свае ўражанні7

У Абу-Дабі пачаліся перамовы Пашыняна і Аліева3

Чарга на польскай мяжы канчаткова рассмакталася2

Келаг: Украіне патрэбны новы «План Маршала»4

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га63

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць