Эканоміка1414

Тарыфы на паслугі ЖКГ у Мінску выраслі, вада сапраўды даражэе амаль у 4 разы

У Мінску вызначыліся з новымі тарыфамі на абслугоўванне ліфта, уборку пад'ездаў і асвятленне месцаў агульнага карыстання, цытуе БелТА паведамленне парталу камунальнай пісьменнасці ЖКГ.

Плацяжы будуць адрознівацца ў залежнасці ад паверхавасці дамоў, ступені добраўпарадкавання, напрыклад, наяўнасці смеццеправодаў і дадатковых лесвіц, а таксама ад таго, ці захочуць самі жыхары зэканоміць.

Уборка пад'ездаў

Кошт паслуг па санітарным утрыманні дапаможных памяшканняў, залежыць ад плошчы лесвічных пляцовак і наяўнасці смеццеправода. У якасці прыкладу разгледзім двухпакаёвую кватэру плошчай 48 квадратных метраў. Жыхары 5—павярховых дамоў без смеццеправода будуць плаціць у сярэднім Br15—16 тыс. за месяц. У 9-19-павярховых дамах са смеццеправодам — Br23—24 тыс. Калі ў доме прадугледжаныя яшчэ адны, незадымляльныя сходы, тарыф павялічыцца яшчэ на 30—40%.

Адзначым, што дадзеныя тарыфы актуальныя, калі пад'езд будзе прыбіраць ЖЭС. Але жыхары кожнага пад'езда маюць права адмовіцца ад паслугі па санітарным утрыманні дапаможных памяшканняў (за выключэннем дэзінфекцыі, дэзiнсекцыi i дэратызацыі). Для гэтага трэба правесці сход і прыняць рашэнне аб самастойнай прыборцы або наняць прыватную фірму, якая акажа падобную паслугу. Адзін нюанс — рашэнне павінна быць прынята аднагалосна, а гэты факт зафіксаваны ў пратаколе. Пасля чаго застаецца аднесці ў ЖЭС копію пратакола.

Плата за ліфт

Замест платы за карыстанне ліфтам ў жыроўках з'яўляюцца дзве самастойныя графы: тэхабслугоўванне ліфта і аплата энергіі на яго рух. З 1 студзені 2016 года тарыф на тэхабслугоўванне ліфта складзе Br617 на квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання.

Выдаткі на сілавую энергію па выніках мінулага года ў горадзе складалі ад Br6 тыс. да Br10 тыс. З кожнага жыхара, а ў сярэднім Br6,8 тыс. з кожнага зарэгістраванага ў кватэры за месяц. Тарыф на тэхабслугоўванне жылых дамоў у Мінску складае Br994,9 з квадратнага метра жылплошчы пры сабекошце Br1,155.

Асвятленне месцаў агульнага карыстання

За святло ў пад'ездах таксама прыйдзецца плаціць асобна. У сярэднім на квадратны метр жылплошчы расходуецца каля Br200. Але на гэтай паслузе можна зэканоміць, напрыклад, замяніць звычайныя лямпачкі на зберагальныя, або нават ўсталяваць датчыкі, якія рэагуюць на рух, якія будуць уключаць электраэнергію ў прысутнасці людзей і выключаць, калі на пляцоўцы або ў пад'ездзе нікога не будзе.

З 2016 года ў Мінску падаражэе вада і вываз смецця

Субсідыраваны тарыф на водазабеспячэнне і каналізацыю павялічваецца з Br2,5 тыс. да Br8,9 тыс. за кубічны метр, вываз смецця будзе каштаваць ад Br51,1 тыс. за куб да Br53,9 тыс.

Каментары14

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць