Спорт88

У Мінску адкрылі мемарыяльную дошку Валянціну Бялькевічу ФОТА

Мемарыяльная дошка Валянціну Бялькевічу сёння адкрытая ў Мінску па адрасе вуліца Энгельса, 34, дзе жыў гэты вядомы беларускі футбаліст.

Сёння Валянціну Бялькевічу споўнілася б 43 гады. Ён пайшоў з жыцця 1 жніўня 2014 года.

Футболам ён пачаў займацца недалёка ад дома — на стадыёне «Дынама» ў дзіцяча-юнацкай школе праслаўленага сталічнага клуба. Першы трэнер Міхаіл Братчэня разгледзеў талент тэхнічнага паўабаронцы, які ў 1991 годзе дэбютаваў у мінскім «Дынама» ў 1/16 фіналу розыгрышу Кубка Савецкага Саюза. У складзе мінчан Бялькевіч стаў пяціразовым чэмпіёнам і двухразовым уладальнікам Кубка Беларусі. У 1996 годзе Валянцін Бялькевіч перайшоў у лепшы клуб Украіны - кіеўскае «Дынама», дзе адразу стаў адным з лідараў, потым быў капітанам каманды. Разам з кіеўскімі дынамаўцамі Валянцін Бялькевіч 8 разоў заваёўваў золата ўкраінскага чэмпіянату і 7 разоў Кубак краіны. У 1999 годзе гуляў за кіеўскае «Дынама» ў паўфінале самага прэстыжнага клубнага турніру Старога Свету — Лізе чэмпіёнаў.

У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі Валянцін Бялькевіч правёў 56 матчаў, забіўшы 10 мячоў. Гульнявую кар'еру ён завяршыў у 2009 годзе ў бакінскім «Інтэры», пасля чаго працаваў у трэнерскіх штабах маладзёжных каманд кіеўскага «Дынама». Валянцін Бялькевіч не раз прызнаваўся лепшым футбалістам Беларусі і чэмпіянату Украіны.

У цырымоніі ўзялі ўдзел сваякі і сябры Валянціна Белькевіча, прадстаўнікі Мінгарвыканкама, Міністэрства спорту і турызму, асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола», ветэраны і балельшчыкі ФК «Дынама-Мінск» і іншых беларускіх футбольных клубаў. У пятніцу, 29 студзеня, у мінскім футбольным манежы адбудзецца матч памяці, у якім на поле выйдуць каманды ветэранаў кіеўскага «Дынама» і сяброў Валянціна Бялькевіча.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю12

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Ураджэнку Мінска не ўзялі на дыпламатычную службу Германіі, бо ў яе застаўся бацька ў Беларусі15

У цэнтры Варшавы паляк напаў на беларуску пасля таго, як пачуў яе акцэнт142

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце змяніла назву3

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Айцішніка родам з Мазыра асудзілі па шэрагу палітычных артыкулаў і кінулі за краты1

«Байсол» запусціў традыцыйны збор для дзяцей палітвязняў перад 1 верасня3

У 48 гадоў памёр першы намеснік начальніка Партызанскага РУУС Мінска30

Памёр экс-футбаліст зборнай Італіі і «Мілана» Франка Барэзі

Хаскі з Мінска стаў тварам новай калекцыі Mark Formelle. За гэта ён атрымаў адну футболку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю12

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць