Улада

А ВУП усё расьце і расьце

За першы квартал ён вырас на 10,5 адсотка, паведаміў прэм’ер‑міністар Сяргей Сідорскі.

ВУП у студзені—сакавіку 2008 года ўзрос на 10,5% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. Пра гэта паведаміў прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі падчас даклада 10 красавіка Аляксандру Лукашэнку, паведаміла прэс‑служба прэзідэнта.

«Гэта добры паказчык. Ён адпавядае ўзроўню развіцця эканомікі ў 2004 годзе», — зазначыў прэм’ер‑міністр.

Прырост прамысловай вытворчасці Беларусі за тры месяцы склаў 13,6%, сельскагаспадарчай вытворчасці — 6,8%, інвестыцый у асноўны капітал — 20%. Выкананы паказчыкі па ўводзе жылля ў эксплуатацыю. Інфляцыя за студзень—сакавік склалася на ўзроўні 4,1%. Пры гэтым, для параўнання, у Расіі інфляцыя за гэты перыяд склала 4,8%, ва Украіне — больш як 9%, паведаміў прэзідэнту С.Сідорскі.

Апрача таго, на сустрэчы былі абмеркаваны пытанні інавацыйна‑інвестыцыйнай палітыкі. Прэзідэнт звярнуў увагу на неабходнасць правядзення паскоранай мадэрнізацыі беларускіх прадпрыемстваў, укаранення новых тэхналогій, у тым ліку ў сферы энергазберажэння.

«Работа ў гэтым кірунку ўжо разгорнута. З пачатку года энергаёмістасць ВУП знізілася на 7,3%. Гэты паказчык сёлета павінен быць у межах 8%», — сказаў С.Сідорскі.

Абмяркоўваўся таксама ход веснавой палявой кампаніі ў Беларусі.

«Сёлета яна будзе прафінансавана ў поўным аб’ёме», — зазначыў С.Сідорскі.

На закупку ўгнаенняў, гаруча‑змазачных матэрыялаў, набыццё новай сельгастэхнікі, рамонт і аднаўленне існуючага абсталявання і іншыя мэты будзе накіравана 2 трлн. 170 млрд. рублёў.

А.Лукашэнка даручыў на працягу найбліжэйшага тыдня паскорыць тэмпы правядзення пасяўной, каб завяршыць яе ў сціслыя тэрміны. Да гэтага часу ў краіне яравыя культуры пасеяны больш чым на 20% запланаваных плошчаў, падрыхтаваная глеба пад яравую сяўбу на ўзроўні 30% да плана. У цэлым сёлета ў Беларусі плануецца пасеяць 1,2 млн. гектараў яравых культур. Прэзідэнтам пастаўлена задача атрымаць не менш як 7,8 млн. тон збожжа, не менш як 150 тыс. тон піваварнага ячменю, 3,7 млн. тон цукровых буракоў, 60 тыс. тон ільну.

Размова на сустрэчы ішла і аб рэалізацыі дамоўленасцей, якія былі дасягнуты падчас апошняга пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы ў сакавіку ў Мінску. У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы і прэм’ер‑міністр абмеркавалі пытанні развіцця гандлёва‑эканамічных стасункаў з Расійскай Федэрацыяй. Сёлета тэмпы росту ўзаемнага тавараабароту значна вышэйшыя за леташнія.

У цэлым аб’ём знешняга гандлю Беларусі таварамі і паслугамі за два месяцы 2008 года павялічыўся больш чым на 60%, паведаміў С.Сідорскі.

Марына Носава, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў29

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў6

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

«Гнюсь пануе над краем». Уладзімір Някляеў прысвяціў верш Кацярыне Андрэевай3

Бензавоз узарваўся ў выніку ДТЗ у Растоўскай вобласці Расіі. Ёсць загінулыя2

Кашалёк з сюрпрызамі. Ці зможа X Ілана Маска стаць супердадаткам для ўсяго?5

Офіс Ціханоўскай чакае пацвярджэння ўкраінскага боку наконт візіту ў Кіеў на наступным тыдні1

Капітан зборнай Марока адмовіўся ад трафею Кубка Афрыкі паcля парады маці2

Рыта Дакота анансавала канцэртны тур для эмігрантаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў29

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць