Трактарыст аднаго з калгасаў пад Гродна разбіў прыпаркаваны па правілах аўтамабіль.
Малады чалавек 1991 года нараджэння ў стане алкагольнага ап'янення знаходзіўся ў двары дома па вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. У нейкі момант яму на вочы трапіліся дзве рэчы: аўтамабіль Форд і фрагмент вадасцёкавай трубы, паведамляе сайт УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Доўга не думаючы, ён у літаральным сэнсе збіў трубой машыну, пашкодзіўшы пры гэтым яе дах і ветравое шкло. Супрацоўнікі АМАПа, якія прыбылі на месца здарэння, затрымалі зламысніка, крымінальная справа распачатая па артыкуле «Хуліганства».
Цяпер чытаюць
Унікальныя здымкі будаўніцтва Старога моста ў Гродне. Хто фатаграфаваў небяспечныя кесоны, у якіх людзі рызыкавалі на дне Нёмана, каб паставіць апоры? ШМАТ ФОТА
Унікальныя здымкі будаўніцтва Старога моста ў Гродне. Хто фатаграфаваў небяспечныя кесоны, у якіх людзі рызыкавалі на дне Нёмана, каб паставіць апоры? ШМАТ ФОТА
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары