Свет11

Парламент Украіны прыняў усе законы, неабходныя для бязвізавага рэжыму з ЕС

Вярхоўная рада Украіны прыняла апошнія тры законы, якія ўваходзяць у так званы бязвізавы пакет, неабходны для лібералізацыі візавага рэжыму з Еўрапейскім саюзам.

У прыватнасці, на пасяджэнні дэпутаты прынялі закон «Аб пракуратуры», якім начальніку Антыкарупцыйнай пракуратуры перадаюцца паўнамоцтвы па прызначэнні кіраўнікоў яе падраздзяленняў і іх намеснікаў ад генеральнага пракурора. Дакумент закліканы ўдасканальваць працэдуру адбору кіруючага складу гэтай пракуратуры і «павысіць гарантыі яе незалежнасці і бесстароннасці».

Таксама рада прыняла ў цэлым закон аб удасканаленні працэдуры арышту маёмасці і інстытута спецыяльнай канфіскацыі. Прынятым сёння дакументам народныя дэпутаты ўдакладнілі, на падставе якіх рашэнняў суда прымяняецца спецыяльная канфіскацыя, пашырылі выпадкі прымянення арышту маёмасці.

Трэці закон — аб выяўленні, вышуку і кіраванні актывамі, атрыманымі ад карупцыйных і іншых злачынстваў, стаўся апошнім, які, на думку дэпутатаў, адкрые Украіне бязвізавы рэжым з ЕС.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўжо падзякаваў парламентарыям за прыняцце гэтых законаў. «Удзячны дэпутатам за плённы пленарны вечар і за прыняцце» бязвізавых законаў», — напісаў ён у Twitter.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Усе навіны →
Усе навіны

Рускамірац Агафонаў, які выехаў з Беларусі, абмяняўся з Азаронкам з’едлівымі шпількамі11

На Гомельшчыне праблемы з мабільнай сувяззю і інтэрнэтам А12

Хто можа ўзначаліць урад Украіны і чаму Зяленскі мяняе прэм’ера — што кажуць эксперты

Амерыканская армія нанесла новыя ўдары па Іране: атакаваныя сістэмы СПА і катары КВІР у Армузскім праліве

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну18

Ці прыцягвае смартфон маланку? Ратавальнікі расказалі, ці трэба выключаць тэлефон у навальніцу3

У Пружанскім касцёле новы арган, які прывезлі з Нідэрландаў. Папярэдні касцельны арган пусцілі на дровы для Дома культуры2

У Лошыцкім парку з’явілася алея незвычайных лавак ФОТЫ9

У цэнтры Мінска закрылася яшчэ адно бістро1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць