Культура33

Беларусы расказалі палякам пра ролю зносу ў рэстаўрацыі

Пасьля трох гадоў перапынку аднавіла працу польска‑беларуская кансультацыйная камісія па справах культурнай спадчыны.

Пасьля трох гадоў перапынку аднавіла працу польска‑беларуская кансультацыйная камісія па справах культурнай спадчыны.

У апошні аўторак ў Познані адбылося 15‑ае ўжо па ліку паседжаньне гэтай камісіі. На сустрэчы прысутнічалі статс‑сакратар Міністэрства культуры й нацыянальнай спадчыны Польшчы Томаш Мэрта ды намесьнік міністра культуры Беларусі Ўладзімер Грыдзюшка.

У паседжаньні камісіі ўдзельнічаў таксама Міхал Міхальскі, кіраўнік Дэпартамэнту па справах польскай культурнай спадчыны па‑за межамі.

Беларусы сярод іншага пазнаёмілі польскіх калег з падрабязнай інфармацыяй адносна рэстаўрацыйных работ у Нясьвіскім замку. Сярод спэцыялістаў быў навуковы кіраўнік кансэрватарскіх працаў у Нясьвіжы Сяргей Друшчыц:

Канструкцыйны стан гэтай галерэі быў аварыйны як толькі мы распачалі кансэрватарскія працы. Тры гады мы трымалі муры на часовых канструкцыях і выпрацоўвалі варыянт, як іх захаваць. Быў распрацаваны праект. Яго мэтай было стварэньне такой незалежнай канстукцыі, якая б трымала гэтыя муры. Але ж пад падмуркамі знаходзіцца двухмэтровы слой торфу. Ён знаходзіўся і пад усходняй галерэяй, і пад палацам. Пад палацам нам удалося замацаваць мур. Аднак жа фундамэнты палацу знаходзяцца на глыбіні больш за 6 мэтраў глыбей, чым галерэі. Магчымасьці замацаваць тыя муры, што засталіся ва ўсходняй галерэі, не было. Была створаная спэцыяльная камісія, незалежная экспэртыза і, на жаль, было прынятае такое цяжкае для нас, але ж неабходнае, рашэньне. Зробленая падрабязная інвэнтарызацыя, распрацаваны праект аднаўленьня галерэі ў стане, які быў зафіксаваны.

Антон Астаповіч, старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі й культуры лічыць падобнае апраўданьне няўдалым:

Нягледзячы на аварыйны стан, на дрэнную якасьць матэрыялаў, існуе цэлы шэраг распрацаваных мэтодык, якія ўжываюцца і ў Эўропе, і па ўсім сьвеце, якія дазволілі б захаваць аўтэнтычнасьць гэтага крыла.

Паводле: Яланта Сьмялоўская, Польскае радыё для замежжа

Каментары3

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскага трэнера «МЛ Віцебск» звольнілі перад стартам еўракубкаў. Яго абавязкі будзе выконваць капітан Балановіч1

Упершыню ў гісторыі на чэмпіянатах свету па футболе згулялі маці і сын

Паўтара дзясятка беларусаў і расіян затрымалі за махінацыі з дарагой маскоўскай нерухомасцю

Візавы цэнтр Польшчы адмяняе запісы на падачу дакументаў, зробленыя ў перыяд тэставання новай сістэмы3

Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі2

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску10

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць