Грамадства55

Беларусь адмаўляецца пускаць украінцаў з біяметрычнымі пашпартамі

Пашпарт грамадзяніна Украіны ў выглядзе ID-карты пакуль не разглядаецца як сапраўдны дакумент для перасячэння беларускай мяжы, паведаміла прэс-служба Дзяржпагранкамітэта.

З 1 студзеня 2016 года ва Украіне ўведзеныя ўнутраныя пашпарты новага ўзору ў выглядзе пластыкавай ID-карты. «Украінскія грамадзяне памылкова разлічваюць уехаць на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь па гэтых новых электронных дакументах», — зазначыла прэс-служба.

«Згодна з дзейнай двухбаковай дамовай паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай ад 2009 года аб бязвізавых паездках грамадзян новы ўкраінскі пашпарт у выглядзе ID-карты не прадугледжаны як дакумент для пропуску праз дзяржаўную мяжу Беларусі», — растлумачылі ў пагранкамітэце.

Акрамя таго, украінскі бок да гэтага часу не ініцыяваў працэдуры паміж МЗС аб прызнанні ID-карт у якасці сапраўднага дакумента для перасячэння мяжы ў рамках бязвізавых паездак.

«Да ўрэгулявання гэтых пытанняў беларускі бок можа прапускаць праз мяжу грамадзян Украіны толькі па сапраўдных дакументах: замежных пашпартах (для ўладальнікаў ID-карт) і ўнутраных пашпартах старога ўзору (у папяровым выглядзе)», — падкрэсліла прэс-служба ДПК.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол2

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам мужчына наступіў на асу і памёр3

Беларускі прараб вырашыў дапамагчы падначаленаму таджыку — і выпадкова наткнуўся на расійскага паліцэйскага, які не ўзяў хабар1

«17 стабальнікаў у аднаго настаўніка». Віцебская гімназія пабіла рэкорд Ліды3

Амерыканскі экіпаж збітага верталёта Apache упершыню ў гісторыі выратавалі з дапамогай беспілотнага катара

Ціханоўская сустракаецца з прэзідэнтам Чэхіі3

Алесь Бяляцкі стварыў уласны фонд9

Дачніка на прабежцы суправаджаў мядзведзь

У Брэсце з'явіліся незвычайныя дарожныя арыенціры для турыстаў3

Мазаічныя вітражы, унікальныя люстры. Як рэстаўруюць галоўны ЗАГС Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол2

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць