Улада44

Найбуйнейшыя ў гісторыі сумесныя вучэнні ЗША і Паўднёвай Карэі пройдуць з удзелам больш як 315 тысяч вайскоўцаў

Паўднёвая Карэя і ЗША ў панядзелак, 7 сакавіка, пачнуць сумесныя вучэнні, якія будуць доўжыцца да 30 красавіка. Пра гэта паведамляе паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap.

Паводле крыніцы агенцтва ў вайсковай сферы, гэтыя вучэнні стануць найбуйнейшымі за ўсю гісторыю ўзаемадзеяння дзвюх дзяржаў. Мэтай сумесных вучэнняў, як адзначыў суразмоўца, ёсць папярэджанне ў адрас КНДР.

У вучэннях пад назвамі Key Resolve і Foal Eagle будуць удзельнічаць больш за 300 тысяч вайскоўцаў з Паўднёвай Карэі і 15 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў.

«Мы будзем весці вучэнні, захоўваючы пры гэтым гатоўнасць да паўночнакарэйскіх правакацый. Калі Паўночная [Карэя] выступіць з правакацыяй ў наш адрас падчас вучэнняў, нашы войскі і сілы ЗША адкажуць ў дзесяцікратным памеры», — заявіў суразмоўца.

Сумесныя вучэнні ЗША і Паўднёвай Карэі пройдуць на фоне росту напружанасці ў адносінах паміж Пхеньянам і Сеулам. У студзені 2016 года КНДР абвясціла аб паспяховым выпрабаванні вадароднай бомбы, а неўзабаве — аб паспяховым запуску ракеты, якая вывела на арбіту спадарожнік Kwangmyongsong 4 («Зыркая зорка — 4»), прызначаны для назірання за Зямлёй.

Запуск ракеты раскрытыкавалі амаль усе краіны, уключаючы Расію. Рада Бяспекі ААН прыняла пакет узмоцненых санкцый у дачыненні да КНДР.

У лютым амерыканцы перакінулі з Тэхасу на Карэйскі паўвостраў тры дадатковыя зенітна-ракетныя комплексы СПА Patriot.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны9

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне паставілі скульптуру аленя святога Губерта2

У Кіеве машына на шалёнай хуткасці заляцела ў падземны пераход. Загінулі чатыры чалавекі ВІДЭА2

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім25

«Еўрагандаль» перафарматоўвае свае крамы «Хіт!» Што будзе замест іх?5

Тураўскі малочны камбінат перайшоў пад амаль поўны кантроль братоў-бізнэсменаў1

Чуткі пра адмову беларусаў ад хатніх гадаванцаў праз уведзены падатак не пацвердзіліся3

«Жыццё зрабіла нечаканы кульбіт». Сын і нявестка былой міністаркі інфармацыі Ліліі Ананіч пераехалі ў Кітай15

Беларусы абурыліся, што ў «Еўраопце» прадаюць «халяльныя» агуркі8

Ад касцёлаў да «беларускіх Мальдываў»: падарожжа па Беларусі скрозь час і колеры2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны9

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць