Следчы камітэт хоча купіць прыладу для «ўзлому» смартфонаў
На сайце дзяржзакупак з'явілася інфармацыя пра тэндар, абвешчаны Следчым камітэтам. Гэтае ведамства хоча набыць «пераносны апаратна-праграмны комплекс для капіявання (здымання) і аднаўлення схаванай і выдаленай інфармацыі з мабільных прыладаў сувязі, партатыўных навігацыйных прылад, знешніх назапашвальнікаў інфармацыі і смарт-картак».
Прыстасаванне павінна ўмець зняць інфармацыю не менш як з 17 135 мадэляў тэлефонаў, навігатараў і смарт-картак, якія працуюць пад Apple iOS, Android, Bada, BlackBerry, Brew, Java, PalmOS, Symbian, WindowsMobile, WindowsPhone і іншымі аперацыйнымі сістэмамі.
Следчы камітэт плануе атрымліваць аўтаномны доступ да кантактаў, SMS і MMS, журнала званкоў, фота, відэа-і аўдыёзапісаў, галасавых нататак і звестак з SIM-картак тэлефонаў. Акрамя таго прылада павінна вызначаць коды доступу і блакавання, здабываць геададзеныя з GPS-прылад, кланаваць ідэнтыфікацыйную інфармацыю і з дапамогай адмысловай відэакамеры фіксаваць фота- і відэамалюнкі, а таксама скрыншоты экрана непасрэдна ды вызначаць разблакоўкі мабільных прыладаў.
Акрамя таго, комплекс павінен умець атрымаць, расшыфраваць і дэкадаваць структуру файлавых сістэм мабільных прыладаў вытворчасці кампаній Apple і Blackberry, а таксама прыладаў на базе аперацыйнай сістэмы Android.
Як адзначае kyky.org, над падобнай задачай, сутыкнуўшыся з супрацівам Apple, цяпер працуе ФБР, і яго поспехі пакуль невялікія. Эксперт у пытаннях інфармацыйнай бяспекі у каментары беларускаму СМІ заявіў, што зрабіць прыладу, якую абазначыў Следчы камітэт, немагчыма. Хаця недарагія апараты можна будзе «ўзламаць».

-
Назад да ручкі і забарона на смартфоны: універсітэты вымушаныя змяняць фармат заняткаў і кантрольных, інакш ШІ не дае ні вучыць, ні праверыць
-
Google запусціла Gemini 3.5 Transcribe для расшыфроўкі мовы. У спісе ёсць і беларуская
-
Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары