Голы мужчына ў Гомелі ўварваўся ў кватэру і ўдарыў нажом 4-гадовую дзяўчынку і яе бабулю
Яны ў рэанімацыі.
Чарговае шакуючае злачынства адбылося ў Гомелі ў аўторак. Сярод белага дня 27-гадовы мужчына ўварваўся ў чужую кватэру, ударыўшы нажом 4-гадовую дзяўчынку і яе 55-гадовую бабулю. Пры гэтым нападнік быў цалкам голым.
— Суседзі бачылі мужчыну незадоўга да трагедыі апранутым — ён сядзеў на лавачцы ля пад'езда. Неўзабаве ён зайшоў у пад'езд і пачаў тузаць за ручкі ўваходных дзвярэй. Адна з кватэр аказаліся незамкнёнай. Прайшоўшы на кухню, мужчына ўзяў нож і адзін раз ударыў дзяўчынку, якая знаходзілася ў кватэры, і некалькі разоў яе бабулю. Жанчына стала крычаць, гэта пачуў сусед, які якраз быў у гэты час на пляцоўцы. Ён забег у кватэру і выбіў нож з рук нападніка. Іншыя суседзі, пачуўшы крыкі, выклікалі міліцыю, — распавяла kp.by афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.
Нападніка затрымалі, Гомельскі гарадскі аддзел СК распачаў крымінальную справу за замах на забойства двух чалавек. Цяпер следчыя спрабуюць высветліць у мужчыны матывы злачынства. Паводле папярэдніх дадзеных, ён быў цвярозы, а вось вынікаў спроб на наркатычныя рэчывы пакуль няма. Таксама па папярэдняй інфармацыі, нападнік раней не судзімы, халасты, працуе на адным з прадпрыемстваў.
Тым часам і дзяўчынка, і бабуля знаходзяцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане.
Каментары