Марская пяхота ЗША зноў запаўняе зброяй пячоры ў Нарвегіі на выпадак вайны з Расіяй
Падчас халоднай вайны НАТА стварала вялікія вайсковыя сховішчы ў пячорах нарвежскіх скал на выпадак «гарачага» канфлікту з СССР. Зараз Вашынгтон вяртае туды танкі і артылерыю, каб мець магчымасць хутка арганізаваць там патрэбны вайсковы кантынгент.
Агрэсія РФ супраць Украіны ў 2014 годзе і канфлікт РФ з Турцыяй у мінулым годзе выклікалі ў адказ абарончую рэакцыю з боку ЗША і Еўропы.
У гэтым годзе ЗША аддаюць $3,4 млрд на дзеянні, якія павінны запэўніць еўрапейскіх хаўруснікаў па НАТО ў хуткай і эфектыўнай падамозе з боку ЗША.
Шэсць пячораў-сховішчаў, якія знаходзяцца ў Нарвегіі, выкарыстоўваліся яшчэ ў часы супрацьстаяння з СССР як базы тэхнікі, рыштунку і боепрыпасаў. Аднак па-сапраўднаму іх выкарысталі толькі раз — з іх бралі запасы, каб менш вазіць з ЗША, калі рыхтавалі аперацыю супраць Ірака.
Аднак зараз пячоры, у якіх усталяваны клімат-кантроль, атрымліваюць ужо іншае прызначэнне — абарончае. Тут будзе дастаткова танкаў, баявых машын пяхоты і артылерыі, каб забячпечыць дзеянні 15 000 марскіх пехацінцаў. Старыя запасы адправяць назад у ЗША.
Каментары