Грамадства

Графік працы пунктаў спрошчанага пропуску на Вялікдзень 27 сакавіка

Дзяржпагранкамітэт Беларусі размясціў у інтэрнэце графік працы пунктаў спрошчанага пропуску на каталіцкі Вялікдзень.

Так, на літоўскім кірунку, пункт пропуску «Відзы» будзе працаваць штодня кругласутачна, «Кемелішкі» — з 10.00 да 17.00 27 і 28 сакавіка; «Мальдзевічы» — з 8.00 да 20.00 у летні перыяд (з 27 сакавіка да 29 кастрычніка) у панядзелак, аўторак, сераду, чацвер; «Лынтупы» — з 8.00 да 20.00 у летні перыяд у пятніцу, суботу, нядзелю. Пункт пропуску «Парэчча» будзе працаваць з 9.00 да 19.00 да 26 сакавіка ўключна, з 8.00 да 18.00 з 27 сакавіка штодня; «Геранёны» — з 11.00 да 17.00 па суботах і нядзелях, а таксама 10 мая; «Пяцюлеўцы» — з 11.00 да 17.00 27 і 28 сакавіка, 10 мая і па пятніцах, суботах і нядзелях; «Доцішкі» — з 9.00 да 19.00 штодня; «Піцкуны» — з 12.00 да 17.00 27 сакавіка, 1 і 10 мая (пропуск ажыццяўляецца толькі для грамадзян, якія ідуць пешшу).

Што тычыцца латвійскага кірунку, «Гаўрыліна» будзе працаваць з 09.00 да 17.00 26 і 27 сакавіка пры наяўнасці заявак; «Плюсы» — з 9.00 да 17.00 26 і 27 сакавіка.

У Дзяржпагранкамітэце звярнулі ўвагу, што мяжу можна перасякаць пешшу, на роварах і асабістых легкавых аўтамабілях. Пры сабе неабходна мець пашпарт з візай сумежнай дзяржавы.

Пры перасячэнні мяжы на аўтатранспарце неабходна прад'явіць пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку, дагавор страхавання «Зялёная карта», заключаны са страхавой арганізацыяй Беларусі.

У пунктах спрошчанага пропуску перасякаць мяжу маюць права грамадзяне, якія пастаянна пражываюць на памежнай тэрыторыі. На згаданых памежных пераходах ажыццяўляецца толькі пагранічны кантроль, таму дазволена перамяшчаць тавары (рэчы) для асабістага карыстання, прадугледжаныя пералікам.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне ў Мінску 8-017-216-26-12 (кругласутачна).

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны14

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі3

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю18

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны14

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць