Культура

Выдавецтва «Папуры» анансуе дзясятак кніг для дзяцей і дарослых

Выдавецтва «Папуры» падзялілася найбліжэйшымі выдавецкімі планамі.

Хутка мае выйсці дзесяць навінак на беларускай мове, сярод якіх новыя арыгінальныя кнігі для дзяцей рознага веку, а таксама перавыданні класікі і не толькі, піша bellit.info.

Так, неўзабаве ў фармаце poket-book выйдуць кнігі Максіма Гарэцкага «Дзве душы / У чым яго крыўда?», Саламеі Пільштыновай «Авантуры майго жыцця» і зборніка казак, легендаў і паданняў «Сіняя світа».

Аматараў класіка беларускай кніжнай графікі Валерыя Славука парадуе аформленая ім кніга «Казка на ноч»Леаніда Дзінерштэйна, падзеі якой адбываюцца ў лесе.

Надзея Ясмінска напісала гісторыю для маленькіх чытачоў ад 10 гадоў, якая вучыць усведамляць свае пачуцці і жыць у згодзе з сабой. Кнігу «Прыкры Крыўс» аформіла мастачка Святлана Міхалап. Крыўс — шкадлівая істота, якая робіць прыкрасці. Адкуль узяўся гэты Крыўс, не разумее галоўны герой — Стась, у якога дзень не заладзіўся ад самага пачатку…

Святлана Станкевіч у кнізе «Жыў на свеце гном або Як заводзяцца сябры» апавядае пра Ніну, якая не магла знайсці сяброў у новай школе і пра гнома Флюша — гаспадара і ахоўніка саду.

Таксама ў кішэнным фармаце запланаваны выхад адразу трох кніг з творамі Кастуся Тарасава, сярод якіх «Тры жыцці княгіні Рагнеды», «Апошняе каханне князя Міндоўга» і «Пагоня на Грунвальд».

Усе навінкі неўзабаве маюць з’явіцца ў кнігарнях у Беларусі і на папулярных маркетплэйсах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны17

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі3

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю19

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны17

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць