Грамадства2323

Жонка міністра Макея ўзнагароджана медалём Францішка Скарыны

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 сакавіка падпісаў указ №110 аб узнагароджанні.

«За шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне міжнароднага аўтарытэту Рэспублікі Беларусь, забеспячэнне законнасці і правапарадку, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у лёгкай прамысловасці і сельскай гаспадарцы, заслугі ў развіцці будаўнічай галіны, сацыяльнай абароны насельніцтва, аховы здароўя, навукі, адукацыі і культуры», — гаворыцца ў паведамленні.

Ордэн Пашаны атрымалі ў прыватнасці намесніца міністра замежных справаў Алена Купчына і намеснік Віктара Шэймана па Кіраўніцтву справамі прэзідэнта Мікалай Селіванаў.

Адразу шасцёра чалавек узнагароджаныя медалём (не ордэнам) Францішка Скарыны. У гэтым спісе тэлевядучая Святлана Бароўская, дырэктары Інстытута гісторыі і Інстытута філасофіі Акадэміі навук Вячаслаў Даніловіч і Анатоль Лазарэвіч.

Таксама медаль Францішка Скарыны атрымала вядучы майстар сцэны тэатра-студыі кінаакцёра «Беларусьфільм» Вера Палякова-Макей. Гэта жонка сённяшняга міністра замежных справаў Уладзіміра Макея.

Для міністра шлюб з Верай Паляковай стаў другім. Пара выхоўвае двух сыноў Арцёма і Дзіму, у Макей ёсць яшчэ старэйшы сын Віталь ад першага шлюбу.

Веры Паляковай-Макей 37 гадоў. Яна скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, шмат здымалася ў кіно, грала ў тэатры. Была стыпендыятам Спецыяльнага фонда прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі.

«Люблю праводзіць мужа на працу. І заўсёды кажу яму: «Беражы сябе!», — казала яна ў інтэрв’ю часопісу «Алеся».

І вось яшчэ троху пра стасункі з мужам:

«Ёсць такая песня, усё з яе смяяліся - «Женскае шчасце - быў бы мілы радам…» Насамрэч гэта важна для любой жанчыны, для моцнай, для слабой, для сярэднемоцнай, для сярэднеслабой. Важна мець трывалы тыл, каб быў побач блізкі чалавек, які цябе разумее. Дзеці - таксама мая радасць… Вельмі люблю, калі муж мне штосьці дорыць. Ён пра мяне заўсёды памятае. Кветкі дорыць нават на такія святы, як адкрыццё сезона ў тэатры ці Дзень тэатра, Дзень кіно, Дзень тэлебачання. А калі дзесьці бывае ў далёкіх паездках, заўсёды вязе мне якую-небудзь статуэтку актрысы. Кітайскую, японскую…»

У іншым інтэрв’ю газеце «Рэспубліка» Вера Палякова расказвала, што муж прыходзіць паглядзець на яе ігру, але так, каб не прыцягваць увагі.

«Квіток купляе на месцы з краю. Прыходзіць, калі дзеянне ўжо пачалося, і сыходзіць, калі спектакль яшчэ не скончыўся, каб не прыцягваць да сябе ўвагі. […] Зімой любім катацца на лыжах. Былі ў Карпатах. Вельмі спадабалася. Праўда, дарогі ўкраінскія жудасныя. Мы ехалі за рулём — паўдарогі муж, паўдарогі я, — дзевяць гадзін, з дзецьмі, нагружаная машына. Як успомню, так уздрыгну. Але горы дзівосныя…»

Каментары23

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі21

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзеля сваіх дзетак, каб да іх вярнуцца». Дашкевіч расказаў, як трапіў у «нізкі статус» і як ад яго патрабавалі прашэнне аб памілаванні23

Чатырох чалавек асудзілі за супрацоўніцтва з «Байсолам». «Байсол» пракаментаваў

Працуеце ў Польшчы або Літве? Падтрымайце «Нашу Ніву» — для вас гэта цалкам бясплатна, а мы зможам зрабіць больш для Беларусі і беларушчыны!6

Непалец узышоў на Эверэст чатыры разы за 15 дзён4

Мінчук абурыўся выглядам наведвальнікаў рэстарана: 90% у джынсах, спартыўках. Толькі два столікі ў сукенках і касцюмах26

Rheinmetall прапануе падрыхтаваць сотні модульных заводаў па вырабе паліва з вадароду. Яны ўратуюць у выпадку жорсткай вайны з Расіяй3

Былы міністр культуры Маркевіч знайшоў сабе працу мары лукашыстаў6

Украінскія беспілотнікі атакавалі адзін з найбуйнейшых у Расіі хімзаводаў

Затрымалі падлетка з Мінска, які прадаваў фальшывыя квіткі на канцэрт расійскага рэпера Мота

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі21

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць