У Іванаўскім раёне 7-гадовы хлопчык трапіў пад «Опель». Дзіця ў рэанімацыі
Здарэнне адбылося 30 сакавіка прыблізна ў 18.30.
25-гадовая кіроўца «Опеля» ехала па вёсцы Яечкавічы ў кірунку вёскі Пешкава. На вуліцы Новай яна збіла 7-гадовага пешахода, які, паводле папярэдняй версіі, раптоўна выбег на дарогу, паведамілі ў ДАІ рэгіёна.
У выніку ДТЗ дзіця атрымала сур'ёзныя траўмы. Медыкі завезлі яго ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.
Цяпер чытаюць
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары