Грамадства3434

Макей: У Беларусі ёсць помнікі і Сувораву, і Каліноўскаму

Сёння ў міністра замежных справаў Беларусі Уладзіміра Макея падчас прэс-канферэнцыі ў Маскве папыталіся, ці не адбываецца ў Беларусі рост нацыяналістычных настрояў і як у Беларусі ставяцца да падзеяў Другой сусветнай вайны.

«Недалёкія, маргінальныя людзі хочуць паказаць, што ў Беларусі праходзіць антырусіфікацыя, развіццё нацыяналізму, ці нацыяналістычныя памкненні, ці іншыя падобныя тэндэнцыі. Гэтага няма і не можа быць.

Для Беларусі гісторыя святая, і асабліва факты Другой сусветнай вайны, папярэдніх войнаў. Бо ў кожнай вайне мы былі транзітнай тэрыторыяй, праз якую праходзілі то з захаду на ўсход, то з усходу на захад. Наша нацыя цярпела пакуты. У Другой сусветнай мы страцілі 3 мільёны чалавек. Для нас памяць аб гэтай вайне сапраўды святая. Гэта блюзнерская пазіцыя казаць, што ў Беларусі могуць быць з’явы, якія існуюць у некаторых еўрапейскіх краінах.

Скажыце, дзе ў апошнія гады быў пабудаваны музей, прысвечаны Другой сусветнай, апроч Беларусі? Дарэчы, Уладзімір Пуцін разам з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам адкрывалі яго ў год 70-годдзя вызвалення Беларусі.

Нават у шалёныя 90-ыя гады, калі ў Расіі разбураліся помнікі правадырам рэвалюцыі, у Беларусі не быў знесены ніводны помнік. Нават тады, калі па расійскіх СМІ, я нікога не крытыкую, але быў сведкам, звесткі пра Другую сусветную фальсіфікаваліся, аб подзвігах палкаводцаў і аб ролі Сталіна. Цяпер усё змянілася, усе па-іншаму ставяцца да падзей Другой сусветнай вайны. Я не кранаю цяпер асобу Сталіна: меў ён рацыю ці не меў. Але гавару пра форму падачы матэрыялаў пра Другую сусветную. Мы ставімся да гэтай вайны гэтак жа, як ставіліся ў складзе СССР.

Мы не перапісваем падручнікаў. Так, мы скарэктавалі іх зыходзячы з нейкіх новых момантаў, звязаных з набыццём незалежнасці краіны. Але гісторыя і памяць для нас святая.

Не помнікі вінаватыя ў тым, што адбываецца, ці адбывалася, у той ці іншай краіне. А людзі вінаватыя, мы з вамі вінаватыя. Навошта нам знішчаць помнікі? Дзе логіка? Няхай яны стаяць як настаўленне нашчадкам, каб яны ведалі, хто такі Жукаў, хто такі Ракасоўскі. У нас у Мінску ёсць вуліцы, названыя ў гонар Жукава, Ракасоўскага. Ды ва ўсіх гарадах.

Мы не знеслі і не збіраемся зносіць ніводнага помніка.

Так, у нас ёсць розныя погляды ў бачанні гісторыі. Хтосьці называе ці хацеў бы называць Суворава «вешальнікам», хтосьці называе Каліноўскага «нацыяналістам, які змагаўся за няправільныя ідэі». Ідзе нармальная спрэчка ў грамадстве.

Я, напрыклад, нарадзіўся, жыў і працаваў у калгасе імя Суворава. Помнікі Сувораву да сёння стаяць і глядзяць на нашы населеныя пункты. Гэтак сама ў нас стаяць помнікі Каліноўскаму.

Не камні вінаватыя ў нашых бедах і недахопах, а – людзі. Папракаць Беларусь у распальванні нейкіх нацыяналістычных, антырасійскіх настрояў, то гэта гучыць не проста неразумна, але і па-блюзнерску».

Каментары34

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць