Здароўе77

Навукоўцы назвалі найлепшы сняданак для пахудзення

Багаты бялком сняданак можа дапамагчы людзям схуднець і кіраваць дыябетам 2 тыпу, паказала даследаванне навукоўцаў з Універсітэта Тэль-Авіва. Пры гэтым вельмі важна выбраць правільную крыніцу бялку, адзначаюць эксперты.

healthimpactnews.com

Спецыялісты кажуць, што сыроватачны пратэін, знойдзены ў малацэ, ёгурце і сыры, дапамагае доўга падтрымліваць пачуццё сытасці, што вельмі важна тым, хто хоча схуднець. Ужыванне на сняданак прадуктаў з дадзеным тыпам бялку дазваляе людзям страціць больш вагі, чым ужыванне бялку з іншых крыніц, напрыклад, яек ці тунца, адзначаюць даследчыкі.

Сыроватачны пратэін таксама прадухіляе небяспечнае павышэнне цукру ў крыві, дапамагаючы пацыентам кіраваць цукровым дыябетам. У доўгатэрміновай перспектыве гэты пратэін таксама можа змяншаць узровень глюкозы.

Навукоўцы вывучылі 48 людзей з залішняй вагой і атлусценнем, якія таксама мелі дыябет 2 тыпу. Удзельнікі былі падзеленыя на тры групы, і кожная група на працягу 23 месяцаў ужывала пэўны тып сняданку. Атрыманыя дадзеныя паказалі, што людзі, сняданак якіх складаўся з сыроватачна бялку, страцілі значна больш лішняй вагі ў параўнанні з іншымі ўдзельнікамі, якія атрымлівалі бялок з іншых крыніц.

Людзі, якія спажывалі на сняданак сыроватачны пратэін, таксама адчувалі сябе менш галоднымі на працягу дня, бо дадзены бялок значна скарачаў выпрацоўку гармону голаду — грэліну. Больш за тое, сыроватачны пратэін дазволіў эфектыўна знізіць узровень глюкозы ў крыві ўдзельнікаў.

Такім чынам, ужыванне на сняданак прадуктаў з высокім утрыманнем сыроватачнага пратэіну з'яўляецца больш карысным для людзей з залішняй вагой і дыябетам 2 тыпу, чым іншыя віды бялку, падсумоўваюць эксперты.

Каментары7

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць