Здарэнні77

У Мінску п'яны кіроўца на хуткасці 130 км/г знёс знак і вылецеў на сустрэчную паласу

Заезд на высокай хуткасці па мокрым асфальце скончыўся ДТЗ на пл. Мяснікова. Пра гэта паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе ДАІ Маскоўскага раёна Любоў Трапашка.

Фота АДАІ Маскоўскага РУУС

Мужчына за рулём аўтамабіля «БМВ» 5-й серыі рухаўся па вул. Клары Цэткін з боку пл. Багушэвіча ў кірунку вул. Бабруйскай. Як пазней кіроўца растлумачыў дзяржаўтаінспектарам, перад гэтым ён пасварыўся з жонкай і на эмоцыях разагнаўся на гэтым участку дарогі прыкладна да 130 км/г.

У раёне пл. Мяснікова дарога мае закругленне. Праходзіць гэты віраж на такой высокай хуткасці, ды яшчэ на мокрым асфальце, было вялікай памылкай. Аўтамабіліст не справіўся з кіраваннем: машына знесла дарожны знак, стукнулася аб бардзюр і вылецела на сустрэчную паласу руху, дзе нарэшце спынілася. Па шчаслівай выпадковасці там не аказалася іншых аўтамабіляў, хоць звычайна гэтая дарога не пустуе. Кіроўца ў аварыі не пацярпеў. Акрамя яго непрыемныя імгненні перажыла жанчына, якая чакала ля краю тратуара магчымасці перайсці скрыжаванне. Яна моцна спалохалася, калі ў яе бок неслася машына.

Кіроўца аказаўся п'яны: утрыманне алкаголю ў яго крыві склала 2,2 праміле. Вядома, што мужчына працуе кіроўцам. Аднак пасля паездкі падшафэ яго на тры гады пазбавяць права кіраваць транспартнымі сродкамі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Выставілі на таргі McLaren, які везлі расіяніну, але канфіскавалі праз чатыры гады судоў. Стартавы кошт уражвае6

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы1

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі24

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго18

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

У Вільні шукаюць дзяцей у беларускамоўную групу садка4

Энергетычны крызіс, выкліканы атакай на Іран, толькі пачынаецца. Ён можа стаць самым цяжкім у гісторыі6

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць