Эканоміка11

Пачалі дзейнічаць новыя ліміты для бяспошліннага ўвозу міжнародных пасылак

У Беларусі набылі моц нормы ўказа прэзідэнта № 40, які ўстанаўлівае новыя ліміты для бяспошліннага ўвозу тавараў у міжнародных пасылках.

Указ зніжае норму бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстання, якія перасылаюцца ў міжнародных паштовых адпраўленнях і (або) экспрэс-грузах на адрас аднаго атрымальніка, з 200 еўра і 31 кг да 22 еўра і 10 кг на працягу каляндарнага месяца.

Згодна са звесткамі Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК), колькасць міжнародных паштовых адпраўленняў (МПА), увезеных у Беларусь у 2013—2015 гадах, павялічылася больш як у шэсць разоў: у 2013-м — 1,9 млн., у 2014-м — 6,3 млн., у 2015-м — 11,8 млн. штук.

Мытнікі ўдакладняюць: у той час як амаль 90% жыхароў Беларусі наогул не атрымліваюць МПА, больш за 250 тысяч грамадзян атрымліваюць іх ад 10 да 100 і больш на год. У сярэднім на аднаго атрымальніка прыпадае прыблізна 10 МПА, на адзін адрас паступае прыкладна 15 адпраўленняў.

З сённяшняга дня пры атрыманні тавараў коштам звыш 22 еўра і (або) масай большай за 10 кг будуць налічаныя мытныя плацяжы па раней дзейнай стаўцы — 30% ад кошту, але не менш як 4 еўра за 1 кг. Напрыклад, пры атрыманні пасылкі коштам 50 еўра і масай 2 кг мытныя пошліны, падаткі складуць: (50 - 22) х 30% = 8,4 еўра. Плюс 5 еўра мытнага збору.

Чытайце таксама:

Як і каму прыйдзецца плаціць пошліну на замежныя пасылкі?

Як сцвярджаюць у ДМК, вызначаная ўказам велічыня бяспошліннага ўвозу аналагічная норме, якая прымяняецца ў шэрагу краін ЕС. «Так, напрыклад, у Бельгіі, Чэхіі, Італіі, Фінляндыі, Славакіі, Германіі і іншых краінах норма бяспошліннага ўвозу тавараў у МПА складае 22 еўра. У Швецыі і Францыі ўсе МПА незалежна ад кошту абкладаюцца ПДК», — адзначае ДМК.

Указ не выключае магчымасць бяспошліннага атрымання грошай у лістах з абвешчанай каштоўнасцю ў эквіваленце да 200 долараў.

Тавары, набытыя ў магазінах бяспошліннага гандлю, будуць ўлічвацца пры разліку лімітаў ўвозу тавараў для асабістага карыстання цераз аўтамабільныя і чыгуначныя пункты пропуску.

Згодна з указам у выпадку ўвозу тавараў у Беларусь часцей за адзін раз на тры месяцы тавары коштам звыш 300 еўра і (або) вагой большай за 20 кг не будуць адносіцца да тавараў для асабістага карыстання. Пры гэтым нормы бяспошліннага ўвозу тавараў, роўныя 1.500 еўра і 50 кг, працягваюць дзейнічаць.

Указ быў падпісаны 11 лютага. Узмацненне жорсткасці нормаў ўлады растлумачылі ростам ўвозу тавараў у камерцыйных маштабах на адрас фізічных асоб без выплаты мытных плацяжоў. Паводле вынікаў абследавання аўтадарожных пунктаў пропуску на мяжы Беларусі, праведзенага Белстатам і ДМК ў 2015 годзе, больш за 70% грамадзян, што ўязджалі ў Беларусь, указалі суму расходаў пры паездцы за мяжу да 300 еўра.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

«Вырашыце пытанне, каб я змог спакойна прыляцець». Лукашэнка расказаў, чаму не паляцеў у Вашынгтон13

Вось відэазапіс фестывалю «Вершы на асфальце», дзе Някляеў прачытаў свой верш «На імяніны святога Валянціна»1

«Не меў рацыі». Мінскі майстар, які зняў ролік пра кепскі сэрвіс беларускага ноўтбука, запісаў «пакаяннае» відэа7

Былая фаварытка Лукашэнкі Марыя Васілевіч нарадзіла дзіця12

«Белтэлекам» атрымаў новага гендырэктара2

У Маладзечанскім раёне некалькі дзён існавала «беларуская Антарктыда» і замерзлы Ніягарскі вадаспад

Шматдзетнаму бацьку-вахтавіку з Мазыра, якога хацелі пазбавіць бацькоўскіх правоў, удалося вярнуць дзяцей1

Пяскоў пракаментаваў абвінавачванні ў атручванні Навальнага надзвычай рэдкім звыштаксічным ядам6

Лукашэнка заявіў, што будзе ўдзельнічаць у Радзе міру, але пазней8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць