Свет2222

У Польшчы расце колькасць нападаў на ўкраінцаў

Гэта звязваюць у тым ліку з рыторыкай польскіх палітыкаў.

Акцыя да Дня незалежнасці Украіны ў Варшаве, 24 жніўня 2025 года. Фота: AP Photo/Czarek Sokolowski

У Польшчы расце колькасць нападаў на ўкраінцаў. У першай палове 2026 года зафіксавана 180 заяў пра злачынствы на глебе нянавісці супраць грамадзян Украіны — гэта на 30% больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года (для параўнання: 267 заяў за ўвесь 2024 год і 275 за ўвесь 2025-й). Калі тэмпы захаваюцца, да канца года іх колькасць можа дасягнуць 360, піша Rzeczpospolita.

Сацыёлаг Яцак Кухарчык кажа пра «эфект уседазволенасці» на фоне рыторыкі некаторых польскіх палітыкаў і расійскай дэзінфармацыі.

Саюз украінцаў у Польшчы ў сваім дакладзе адзначае, што ўспышкі антыўкраінскіх настрояў маюць хвалепадобны характар і прывязаны да палітычных падзей — прэзідэнцкай кампаніі 2025 года, а ў 2026‑м — да скандалу вакол рашэння Зяленскага назваць вайсковае падраздзяленне імем УПА (у адказ прэзідэнт Наўроцкі забраў у Зяленскага ордэн Белага арла).

Згодна з ліпеньскім апытаннем IBRiS, 33,6% палякаў змянілі стаўленне да ўкраінцаў у горшы бок (у лепшы — толькі 1,8%). Больш за палову апытаных (56%) вінавацяць у крызісе Зяленскага.

Каментары22

  • Лёлік з-пад Лімасола
    19.07.2026
    Акрамя ПіСаўскіх палітычных гульняў, мне здаецца, што таксама прыйшоў час задаваць пытаннечкі да сацыяльных сетак, якія ствараюць прыязныя ўмовы для распаўсюду фэйкавых наратываў (фэйкавыя навіны, мімікрыя пад вядомыя сайты, дзясяткі тысяч ботаў, дзіпфэйкі)

    Марк, хто будзе адказным?
  • Жэка
    19.07.2026
    Палякі глядзяць свой польскі тэлевізар і ахвотна вераць усяму, што там гавораць.
    Прыйдзе час, калі хопіць смеласьці - пойдуць вызваляць ісконна польскія гарады Гродна, Львоў, Бжэсьць і Вільню.
    Ніякага саюзу з Польшчай не пабудаваць.
  • .
    19.07.2026
    Лёлік з-пад Лімасола, Зяленскі з барскага пляча нядаўна даручыў адкрыць архівы і больш шырокія даследванні пахаванняў ахвяр украінскіх злачынцаў. Ахвяра фэйкаў, не інакш.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць