Усяго патроху2626

Ксенія Сабчак у Мінску: Лукашэнка сімпатычны мне як чалавек, але я не згодная з яго недэмакратычнай палітыкай

На сустрэчу з Ксеніяй Сабчак чаргі па квіткі не было, але людзей прыйшло нямала. У асноўным жанчыны і маладыя дзяўчаты, значна меней мужчын. Наўрад ці ўсе яны мелі на мэце нечаму навучыцца, хутчэй – паглядзець на неадназначную і вядомую персону. Імпрэза называлася «Сабчак – гэта брэнд» і паводле анонсу абяцала навучыць, як пабудаваць стратэгію ўласнага развіцця.

instagram.com/xenia_sobchak

Некалі яна ўбачыла праграму «Поле цудаў», якую на той момант ужо гадоў дваццаць вёў Леанід Якубовіч. Прачытаўшы ў яго вачах страшэнную стому ад бабулек і іхніх хатніх кансерваў, Ксенія Сабчак зразумела, што больш не хоча быць зоркай «Дома-2». Сустрэчу ў Мінску Ксенія пабудавала на тым, што

самае важнае для стварэння ўласнага брэнду і для шчаслівага жыцця ўвогуле – гэта займацца і развівацца ў той справе, якая падабаецца больш за ўсё.

«Галоўнае ­­— вызначыць, што падабаецца больш за ўсё. Гэта можа быць вельмі дзіўная рэч, адказ заўсёды схаваны. Больш за ўсё вам падабаецца хадзіць па крамах і вы можаце рабіць гэта ўвесь дзень? Падумайце, ці не стаць вам стылістам ці баерам [cпецыялістам па закупках ў крамах моднай вопраткі і абутку]. Любіце глядзець спартовыя праграмы? Тады, можа, ваша справа – спартовае каментаванне.

Не трэба рабіць тое, што не падабаецца, ні для якога статусу. Поспеху не будзе: ён прыходзіць тады, калі робіш тое, што любіш.

Мне больш за ўсё падабаецца працаваць з людзьмі, капацца ў іх, таму я займаюся журналістыкай».

Вядучая адзначыла, што поспех не мае залежнасці ад першапачатковага старту, і прывяла як прыклад сябе. З яе словаў, дзеці вядомых ці багатых бацькоў зусім не абавязкова дасягаюць поспеху. Часцей наадварот: той, хто на старце мае менш, у выніку атрымлівае больш: «Канкурэнцыя ёсць на любых узроўнях. У маім асяроддзі таксама хапае складанасцяў.

Цяжка, калі бацькі заўсёды большыя за дзіця: больш вядомыя, больш значныя, больш паважаныя. Гэта не меншая праблема, чым бацькі-алкаголікі.

Большасць сяброў майго дзяцінства не дасягнулі ў жыцці нічога ці апынуліся ўнізе».

Таксама поспех не звязаны з узроўнем аплаты: тыя, хто сапраўды любіць сваю работу, робіць яе добра за любыя грошы і ў любым выпадку праяўляе ініцыятыву. Гэта абавязкова дасць вынік: добрую работу заўсёды заўважаюць, нават калі здаецца, што гэта не так.

Са словаў Ксеніі Сабчак, якая мае некалькі кірункаў уласнага бізнэсу, самы вялікі дэфіцыт нашага часу – у актыўных мэтаскіраваных людзях, іх увесь час шукаюць і раней ці пазней знаходзяць.

Былая «свецкая львіца» засцерагла ад таго, каб імкнуцца да вядомасці без нейкіх заняткаў, калі вядомасць – каштоўнасць сама па сабе, зазначыўшы, што сама некалі трапіла ў гэтую пастку. Не трэба думаць, казала Сабчак, што ты зорка, і ўсё гэтаму падпарадкуецца. «Калі ёсць разуменне, у чым твая каштоўнасць і што ты можаш даць свету – толькі тады свет пачынае даваць табе».

Да якасцяў, якія засталіся нам з савецкіх часоў і ад якіх варта пазбавіцца, былі аднесены сціпласць і імкненне да абавязковай вышэйшай адукацыі. Таксама Ксенія заклікае не баяцца адмовы: перамагаюць тыя, хто працягвае ісці пасля падзення. «Адмова — гэта не значыць, што цяпер крызіс і немагчыма знайсці добрую працу (грошы, людзей і г.д.) Адмова — гэта значыць, што вам адмовілі, і толькі».

Пры канцы сустрэчы Ксенія Сабчак адказвала на пытанні з залы. На пытанне пра асабістае стаўленне да Аляксандра Лукашэнкі Сабчак адказала, што ён харызматычны, эмацыйны, і разам з тым прафесійна дае інтэрв’ю. Вельмі сімпатычны ёй як чалавек, але яна не згодная з несправядлівай і недэмакратычнай палітыкай, якую той праводзіць, зрэшты, як і з палітыкай Пуціна. Пры гэтым Ксенія сумна пажартавала, што народ і ў Беларусі, і ў Расіі вельмі цярплівы, таму ёй падаецца, што тое, што адбываецца ў нашых краінах — надоўга.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сістэмнага адміністратара Беларускай чыгункі і былога спецназаўца асудзілі за палітыку і абвесцілі тэрарыстам4

Іранскія шахеды прыляцелі ў Азербайджан — адзін упаў каля школы, другі выбухнуў на тэрыторыі аэрапорта11

Нявеста адправіла жаніха перад вяселлем на псіхіятрычную экспертызу7

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве13

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць