Свет3232

Бос «Формулы-1»: Пуцін павінен кіраваць Еўропай

Уладзімір Пуцін павінен кіраваць Еўропай, а Дональд Трамп быў бы «фантастычным» прэзідэнтам ЗША, заявіў кіраўнік групы кампаній «Формула 1» мільярдэр Берні Эклстоўн.

Выступаючы на Тыдні еўрапейскай рэкламы ў Лондане, 85-гадовы брытанскі бізнэсмен сказаў, што з'яўляецца стопрацэнтным прыхільнікам выхаду Брытаніі з Еўрасаюза. «Я думаю, што Еўропа страціла сваю значнасць. Кропка», — адрэзаў ён.

Калі суразмоўцы нагадалі Эклстоўну, што ён з'яўляецца вялікім прыхільнікам расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, той адказаў: «Ён [Пуцін] павінен правіць Еўропай».

На ўдакладняючае пытанне — ці павінен Пуцін правіць Еўропай з Брусэля, бізнэсмэн заявіў: «Не, нам трэба пазбавіцца Брусэля, а Пуцін проста павінен быць за галоўнага».

«У яго словы не разыходзяцца са справай, ён даводзіць працу да канца. Людзі не разумеюць, што менавіта ён хоча зрабіць […] А ён хоча вярнуць Расію туды, дзе яна была раней», - дадаў Эклстоўн.

На пытанне аб яго стаўленні да аднаго з фаварытаў прэзідэнцкай гонкі ў ЗША рэспубліканца Дональда Трампа Эклстоўн адказаў: «Я думаю, ён быў бы фантастычным [прэзідэнтам]. Я ўпэўнены, што ён значна больш гнуткі, чым іншыя. Калі ён зробіць памылку, ён, хутчэй за ўсё, скажа: «У той час гэта была добрая ідэя».

Часопіс Forbes ў 2014 годзе ацэньваў маёмасць Эклстоўна ў 4,2 млрд даляраў, ставячы яго на 12 месца ў спісе самых багатых брытанцаў.

У тым жа годзе мільярдэр паўстаў перад судом у Мюнхене па абвінавачваннях ў даванні шматмільённых хабараў. У выпадку абвінаваўчага прысуду Эклстоўн пагражала 10 гадоў турмы, але суд пагадзіўся спыніць працэс у дачыненні да кіраўніка «Формулы 1» у абмен на выплату ім 100 млн даляраў.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя 15 тысяч еўра для мамы Кацярыны Ваданосавай сабралі за два з паловай дні2

«Усіх цудоўных слоў свету недастаткова, каб расказаць, які ён». Кітайская жонка загінулага беларускага добраахвотніка распавяла пра яго4

Залужны плануе пакінуць пасаду пасла Украіны ў студзені і вярнуцца ў Кіеў5

Ад $475 да $3000 за нумар. Як выглядае першы люксавы гатэль Беларусі ФОТЫ25

Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?

Былога міліцыянера і футбаліста аматарскай лігі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Расія вывела на арбіту спадарожнікі Беларусі, Ірана і Эквадора

У Беларусі можна арандаваць воданапорную вежу для адпачынку. Спальня — на ўзроўні верхавін дрэў2

Круты расказаў пра працоўны графік Лукашэнкі ў пачатку года1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч12

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць