Ніжняя палата французскага парламента прыняла 28 красавіка рэзалюцыю з заклікам да ўрада краіны выступіць за адмену санкцый супраць Расеі. Дакумент носіць рэкамендацыйны характар
Рэзалюцыя з заклікам да французскага ўрада падтрымаць адмену санкцый супраць Расіі прынята 28 красавіка Нацыянальным сходам Францыі, паведамляецца на сайце парламента. За дакумент прагаласавалі 55 дэпутатаў з 101 прысутнага. Усяго ў Нацсходзе 577 дэпутатаў.
Рэзалюцыю падтрымалі 45 дэпутатаў апазіцыйнай правацэнтрысцкай фракцыі «рэспубліканцаў». Супраць выказаліся 40 прадстаўнікоў кіруючай Сацыялістычнай партыі, паведамляецца на сайце Нацсходу.
Дакумент носіць рэкамендацыйны характар і не абавязвае ўлады да пэўных дзеянняў.
-
Двое беларусаў, якія мелі сувязі з расійскай вайсковай прамысловасцю, атрымалі амаль паўмільёна еўра ад ЕС
-
«Каб увесь свет гаварыў па-руску, вывучайце аўтамат Калашнікава». У Расіі ўдзельнік вайны даў наказ школьнікамі 1 верасня
-
Праз 30 гадоў суд назваў вінаватага ў забойстве Тупака Шакура — аднаго з самых уплывовых рэпераў у гісторыі
Каментары