Пятнаццацігадовы падлетак выпадкова стрэліў сабе ў галаву з бацькоўскага рэвальвера, калі спрабаваў зрабіць сэлфі, прыставіўшы рулю да скроні, паведамілі прадстаўнікі паліцыі на поўначы Індыі.
Ён быў дастаўлены ў бальніцу горада Патханкот у штаце Пенджаб. Цяпер лекары ацэньваюць яго стан як стабільны.
Па дадзеных розных міжнародных арганізацый, у 2015 годзе 27 спробаў зрабіць сэлфі па ўсім свеце скончыліся смяротным зыходам, і палова гэтых смерцяў адбылася ў Індыі.
Нядаўна там загінуў яшчэ адзін падлетак, які спрабаваў сфатаграфавацца на фоне надыходзячага цягніка.
Каментары