Наш пільны чытач Антось сёння раніцай даслаў невялікае паведамленне з абураным пытаннем:
«Чаму Лукашэнка і яго адміністрацыя ці прэс-служба карыстаецца палівачкамі, якія выраблены ў Латвіі? Няўжо ў квітнеючай Беларусі не змаглі вырабіць палівачкі?» — абураецца чытач.
У пацверджанне сваіх словаў Антось даслаў дзве спасылкі на палівачкі — латвійскую, якой карыстаецца Аляксандр Лукашэнка і яе беларускі аналаг (такой жа ёмістасці), які вырабляецца на Барысаўскім заводзе. Згодна з інфармацыяй адкрытых крыніц, беларуская палівачка каштуе танней.
Беларускі аналаг латвійскай палівачкі, кошт — 110 тысяч.
«Можа быць, дызайн латвійскай палівачкі лепшы. Але ж непатрыятычна купляць латвійскае, калі маем сваё беларускае», — падсумоўвае наш чытач Антось.