Свет

У Мінавіяцыі Егіпта распавялі аб сігнале бедства са зніклага A320

Егіпецкае ваеннае падраздзяленне атрымала сігнал бедства з абсталявання A320 авіякампаніі EgyptAir, паведамілі ў Мінавіяцыі Егіпта. Гэта адбылося ўжо пасля таго, як самалёт знік з радараў.

Міністэрства грамадзянскай авіяцыі паведаміла, што ваеннае падраздзяленне атрымала сігнал бедства з абсталявання A320, які выконваў рэйс EgyptAir з Парыжа ў Каір, перадае Reuters са спасылкай на заяву прадстаўніка ведамства.

Сігнал быў атрыманы прыкладна ў 04:26 па мясцовым часе (05:26 па Мінску). Пры гэтым раней паведамлялася, што самалёт знік з радараў у 02:45 па мясцовым часе.

Аб атрыманні сігналу бедства таксама гаворыцца ў Twitter авіякампаніі EgyptAir. У кампаніі ўдакладнілі, што яго зафіксавала падраздзяленне, якое ўдзельнічае ў пошуках паветранага судна.

У сваю чаргу, раней ва ўпраўленні паветраным рухам Грэцыі паведамілі, што ў той час, як A320 знаходзіўся ў грэчаскай прасторы, экіпаж не паведамляў аб якіх-небудзь праблемах на борце. Сувязь з лайнерам была страчаная праз дзве хвіліны пасля таго, як ён пакінуў прастору Грэцыі. У апошні раз ён выходзіў на сувязь за 10 хвілін да знікнення.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі43

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Усе навіны →
Усе навіны

Юлія Навальная павіншавала Ціханоўскую з вызваленнем мужа15

Бізнэсмен, беларуска са Швецыі, хлопец, асуджаны за чат на пяцярых. Каго яшчэ вызвалілі і вывезлі ў Вільню разам з Сяргеем Ціханоўскім12

Вызвалены грамадзянін Эстоніі Алан Роя2

«Сяргей Ціханоўскі ў вельмі бадзёрым стане, той Сяргей Ціханоўскі, якога мы ведаем»4

Ціханоўская пра вызваленне мужа: Здарылася тое, пра што наша сям'я марыла гэтыя 5 гадоў17

На волі экс-дацэнтка МДЛУ Наталля Дуліна — найлепшая італьяністка краіны4

Вызвалены журналіст «Радыё Свабоды» Ігар Карней4

Сёння было вызвалена 14 палітвязняў25

Ціханоўская адказала Пуціну на яго словы пра нагу рускага салдата21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі43

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць