Свет11

Забароненыя Мінскам гаўбіцы і расійская РЭБ трапілі ў аб'ектыў беспілотніка на Данбасе і пад агонь украінскіх мінамётаў

Батарэя 152-мм гаўбіц «Гіацынт» і расійская сістэма радыёэлектроннай барацьбы Р-330Ж «Житель» былі сфатаграфаваныя ў канцы сакавіка ўкраінскім беспілотнікам пад Данецкам, сведчаць апублікаваныя дакументы.

Яны знаходзіліся ў зоне, у якой, паводле Мінскіх пагадненняў, заключаных паміж Украінай і кіраўніцтвам расійскіх баевікоў, было забаронена прысутнасць буйнакалібернай артылерыі.

Па выяўленай пазіцыі ўкраінскія войскі нанеслі мінамётны ўдар, у выніку якога праціўнік панёс страты. Пра гэта піша рэдактар партала Цэнзар.НЕТ Юры Бутусаў, спасылаючыся на словы прадстаўніка «міністэрства абароны ДНР» Эдуарда Басурына, якія патрапілі ў ролік «Лайф ньюс» пра захоплены ўкраінскі беспілотнік «Фурыя».

« - Учора ён вёў карэктыроўку агню, тут знаходзяцца пазіцыі, так званая прамзона… У нас ёсць загінулыя, але гэта не ў нас, а ў сілавых структурах. Ёсць трое загіўлых, пяць атрымалі раненні ў выніку мінамётнага абстрэла», - сказаў Басурын.

Па меркаванні Юрыя Бутусава, агаворка Басурына сведчыць, што гэтыя страты панеслі не войскі «ДНР», а непасрэдна афіцэры і жаўнеры арміі РФ.

Эпізод дэманструе не толькі прысутнасць як мінімум расейскага ўзбраення ў баявікоў, але і тое, што вайна на Данбасе даўно стала даволі высокатэхналагічнай вайной артылерыі, беспілотнікаў, комплексаў радёэлектроннай барацьбы, дыверсійна-разведвальных груп.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову23

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстрыі прапаў 19‑гадовы беларус, які прыехаў туды ў пошуках працы5

Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі20

Хвіча Кварацхелія адмовіўся адказваць па-руску пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў22

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?6

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве30

Канье Уэст сабраў 118 тысяч чалавек на канцэрце ў Стамбуле. Кажа, гэта самы вялікі стадыённы канцэрт у гісторыі9

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову23

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць