Меркаванні1414

«Лукашэнка не мог запрасіць папу Рымскага ў Беларусь, не атрымаўшы згоды патрыярха», — Анатоль Сідарэвіч

Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з папам Рымскім Францішкам. Падчас сустрэчы, на якой прысутнічаў сын Лукашэнкі Мікалай, адбылася таксама гутарка пантыфіка з кіраўніком Беларусі ў фармаце «сам-насам» цягам сарака хвілін. Аляксандар Лукашэнка таксама запрасіў папу Францішка наведаць Беларусь.

Палітык, публіцыст і дасьледчык гісторыі царквы Анатоль Сідарэвіч гэтак пракамэнтаваў сустрэчу:

«Сорак хвілін — гэта стандартны час, які ўдзяляе папа на індывідуальную сустрэчу — сорак хвілін і ня больш. Гэта не выключная сустрэча: нядаўна папа сустракаўся з прэм'ер-міністрам Польшчы, прэзыдэнтам Мэксыкі і гэтак далей.

Што тычыцца зьместу сустрэчы і таго, што пра яе вядома, — а менавіта, што Лукашэнка запрасіў папу ў Беларусь, — то ён мусіў мець на гэта згоду патрыярха Маскоўскага. Калі Лукашэнка хоча, каб ягонае запрашэньне не было ўзрушэньнем паветра, каб яго ўспрымалі як сур’ёзнага палітыка, то папярэдне ён мусіў дамовіцца з патрыярхам Кірылам. Той факт, што патрыярх Кірыл сустракаўся з папам Францішкам, то многія ацанілі гэтую сустрэчу, як узрастаньне шанцаў на такі прыезд. І калі партыярх Кірыл сапраўды выяўляе добрую волю і прыязныя стасункі з Ватыканам, то калі ласка — падцьвердзі сваю прыязнасьць тым, што ты ня супраць прыезду папы ў Беларусь.

Чаму Лукашэнка едзе да папы і запрашае яго наведаць Беларусь? Па-першае — гэта вытлумачваецца высокім аўтарытэтам папы ў сьвеце — гэта адзін з найуплывовых палітыкаў усясьветнага маштабу. Па-другое — у Лукашэнкі па-ранейшаму застаецца пэўная напруга з Захадам. Па-трэцяе — зьвязаўшы першае і другое — не забудзем, якую ролю меў папа рымскі ў наладжваньні стасункаў паміж Кубай і ЗША. Лукашэнка і не хаваў гэтага жаданьня, каб Ватыкан паспрыяў наладжваньню кантактаў паміж краінамі вольнага сьвету і Беларусьсю. І калі такі ўплывовы палітык прыкладзе пэўныя намаганьні, то гэта будзе мець істотны ўплыў на зьмену стаўленьня да Беларусі з боку міжнароднай супольнасьці.

Акрамя таго, сам прыезд папы ў Беларусь паспрыяе ўзрастаньню аўтарытэту Лукашэнкі ў асяродку каталікоў абодвух абрадаў. Бо Лукашэнка дакладна ведае, што ягоная царкоўная палітыка — стварэньне прэфэрэнцый расейскай праваслаўнай царкве — не задавальняе пратэстантаў, рыма- і грэка-каталікоў. Яны незадаволеныя тым, што створаная няроўнасьць паміж праваслаўнай і іншымі канфэсіямі. Таму гэтая сустрэча мае разьлік і на паляпшэньне і ўнутрыпалітычнага становішча таксама.

Таму Лукашэнка, калі ён сур’ёзны палітык, ня мог запрасіць папу Рымскага ў Беларусь, не атрымаўшы згоды патрыярха. Калі такой згоды няма, то кіраўнік краіны — легкадумны палітык».

Апытанка

Каментары14

Цяпер чытаюць

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс9

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх крамах з’явіліся айчынныя брокалі і кветкавая капуста

Чаму індыйскія лекі забілі 9 беларусаў? Магчыма, чыноўнікі эканомяць, а дактары баяцца пакаранняў24

Робат пабіў сусветны рэкорд Усэйна Болта ў бегу на 100 метраў5

31 жніўня панядзелак, але Камароўка будзе працаваць

Двое дзяцей у Мінскай вобласці пацярпелі праз падзенне дрэў

Суд у ЗША адмяніў абмежаванні на іміграцыйныя візы для беларусаў1

Прэзідэнтку Славеніі западозрылі ў сувязях з расійскай разведкай5

У аэрапорце Дзюсельдорфа турыстку ўкусіў скарпіён, якога яна выпадкова прывезла з адпачынку

Італія ўжо дзве тысячы гадоў не можа пабудаваць мост, які ёй вельмі патрэбны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс9

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць