Маланка стала прычынай смерці двух чалавек у Польшчы, яшчэ трое пацярпелі з-за стыхіі, паведамляюць інфармагенцтвы.
Мужчына 40 гадоў спускаўся з гары непадалёк ад мяжы са Славакіяй у Сілезскім ваяводстве, калі раптам пачалася навальніца. Маланка ўдарыла ў чалавека. Людзі, якія апынуліся побач, паспрабавалі правесці рэанімацыйныя дзеянні, але беспаспяхова: мужчына памёр.
Цела яшчэ аднаго мужчыны, які стаў ахвярай маланкі, было знойдзена на поўдні Польшчы, у Сілезскім ваяводстве.
Таксама паведамляецца пра траіх пацярпелых недалёка ад піку Сакаліца. У аднаго з іх моцныя апёкі.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары