Свет11

Эрдаган выступіў супраць кантролю нараджальнасці

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган назваў парушэннем запаведзяў абмежаванне нараджальнасці, паклікаўшы мусульманскае насельніцтва адмовіцца ад кантрацэпцыі і заводзіць больш дзяцей, як прадпісана прарокам.

«Адкрыта заяўляю: мы будзем падымаць нараджальнасць, мы будзем павышаць колькасць насельніцтва. Планаванне сям'і, кантроль нараджальнасці — ніводная мусульманская сям'я не будзе падзяляць такі вобраз думак», — цытуе Эрдагана газета Hurriyet.

Заклік да адмовы ад кантрацэпцыі і павышэння нараджальнасці прагучаў у выступе Эрдагана ў Стамбуле з нагоды 20-й гадавіны Фонду моладзі і адукацыі. На думку прэзідэнта, планаванне сям'і абмяжоўвае рост колькасці насельніцтва Турцыі.

Як адзначае агенцтва Асашыэйтэд прэс, раней Эрдаган выклікаў абурэнне жаночых арганізацый, калі заявіў, што жанчыны не роўныя мужчынам і кожная з іх павінна нарадзіць не менш за трох дзяцей. Ён таксама заклікаў забараніць аборты і пралюбадзейства.

Акрамя таго, турэцкі прэзідэнт і раней выказваўся супраць кантрацэпцыі. У 2014 годзе Эрдаган у адным з сваіх выступаў параўнаў выкарыстанне кантрацэптываў да дзяржаўнай здрады.

Каментары1

Цяпер чытаюць

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве арыштавалі Марціна Н., які напаў на Аляксандру Герасіменю15

Яўген Хмара будзе часова выконваць абавязкі міністра абароны Украіны. Хто ён такі?3

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць