Свет

Суд апраўдаў лідара пратэстных акцый у Ганконгу 2014 года

Суд у Ганконгу апраўдаў студэнта Джошуа Вонга, які ўзначальваў пратэстныя акцыі ў 2014 годзе, наконт справы аб супраціве паліцыі. Разам з ім апраўданыя яшчэ тры актывісты.

Як адзначыў сам 19-гадовы Вонг пасля абвяшчэння рашэння, вынікі працэсу паказваюць на тое, што яго пераслед веўся па палітычных матывах.

Па выніках пратэстных акцый Вонгу было прад'яўлена некалькі абвінавачванняў, яму трэба будзе ўдзельнічаць яшчэ ў некалькіх судовых пасяджэннях.

Удзельнікі пратэстных дэманстрацый 2014 года выступалі супраць адмовы Пекіна правесці ў Ганконгу паўнавартасныя дэмакратычныя выбары ў 2017 годзе.

У снежні 2014 года арганізатары пратэстнага руху «Акупай Цэнтрал» добраахвотна здаліся ў паліцыю і заявілі, што гатовыя даць паказанні аб падрыхтоўцы пратэстаў.

Джошуа Вонг на некалькі дзён абвяшчаў галадоўку, патрабуючы ад кітайскіх уладаў пачаць перамовы з прысутнымі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў138

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

Літва нанесла маштабны ўдар па «балонікавай» мафіі: затрыманыя кіраўнікі і дзясяткі кантрабандыстаў20

У Страсбургу прайшла цырымонія ўганаравання Анджэя Пачобута Прэміяй Сахарава. Прэмію атрымала яго дачка

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача56

Выезд вызваленых палітвязняў з Украіны адбудзецца ў бліжэйшыя дні3

МУС Польшчы пракаментавала, ці магчымае аднаўленне чыгуначнага руху з Беларуссю5

«Квадрат» каштуе $2750. Гэта не люкс, а самая танная кватэра ў Мінску6

Расія не пагадзілася на часовае каляднае перамір'е5

Бяляцкі пра магчымыя перамовы: Размаўляць прыходзіцца і з бандытамі6

На фрэсцы ў касцёле ў Віцебску замалявалі некалькі персанажаў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў138

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць