Мова1313

Петыцыя: «Спадзяёмся, МТС зразумее, што беларуская мова мае такія ж правы, як і руская»

На платформе change.org распачаты збор подпісаў пад зваротам да кіраўніцтва кампаніі МТС. 

Аўтары петыцыі патрабуюць аднавіць беларускую версію афіцыйнага сайта МТС і зрабіць яе паўнавартаснай.

«Мала таго, што былі хібы (памылкі друку, недакладнасці ў тэрміналогіі і інш.) у перакладзе, дык яшчэ і шмат чаго прапаноўвалася абаненту толькі на рускай мове. Склалася такое ўражанне, што пераклад на беларускую мову быў зроблены для «птушачкі». Маўляў мы зрабілі так як зрабілі, а вы там хочаце карыстайцеся, хочаце не…» — адзначана ў звароце.

Вось так выглядае «беларускамоўная» версія сайта МТС, дзе не засталося ні слова па-беларуску 

«Зусім іншая сітуацыя з сайтам украінскага аператара МТС. Сайт адразу (!!!) прапануе карыстацца ўкраінскай мовай. Вядома, што можна выбраць магчымасць змяніць мову на рускую. І ўсе старонкі перакладзены на 100%. Дык што замінае зрабіць тое ж самае для беларускага сайта МТС?» — гучыць пытанне да кіраўніцтва СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».

Беларускамоўныя карыстальнік МТС просяць укараняць іншыя метады, скіраваныя на пашырэнне выкарыстання беларускай мовы ў кампаніі (буклеты з тарыфамі, артыкулы ў часопісе «АЛЛО» і г.д.), і спадзяюцца, што петыцыю падтрымаюць іншыя карыстальнікі, а «кіраўніцтва кампаніі МТС зразумее, што беларуская мова мае такія ж роўныя правы на існаванне як і руская».

Далучыцца да петыцыі можна тут.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Усе навіны →
Усе навіны

Узлёт Фараджа абудзіў кельцкія нацыі. Англійскі нацыяналізм пагражае разваліць Злучанае Каралеўства12

Рэдкі расійскі «лятаючы радар» сарваў атаку ўкраінскіх «Фламінга» на завод «Іскандэраў»10

На «Беларусьфільме» сярод бясконцых фільмаў пра вайну нарэшце здымуць навагоднюю камедыю5

Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі4

Пуцін не прыедзе на сустрэчу з Зяленскім у Канстанцінаўку9

Вучыч прывёў у прыклад беларускую роўнасць рэгіёнаў і паставіў Барысаў у адзін шэраг з Мінскам5

Украіна створыць Нацыянальны пантэон у Кіева-Пячэрскай лаўры. Чым ён будзе адрознівацца ад афіцыёзнага пантэона ў Беларусі?2

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі13

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць