Культура

Новае кіно Ізраілю

У кінатэатры “Перамога” – дзьве ігравыя і дзьве дакумэнтальныя стужкі, прадстаўленыя амбасадай Ізраілю.

З 20 па 22 траўня Амбасада Ізраілю і менскі кінапракат прадстаўляюць гледачам “Новае кіно Ізраілю”. У кінатэатры "Перамога" будуць паказаныя дзьве дакумэнтальныя і дзьве ігравыя стужкі.

Драма “Зоркі Шломі” расказвае пра 16-гадовага хлопца, на якім трымаецца дом. Ён дапамагае старому дзядулі, утаймоўвае неўраўнаважаную маці, падбадзёрвае бацьку, дапамагае сястры. Героя лічаць ня вельмі разумным, бо ён кепска вучыцца. Але аднойчы высьвятляецца, што ў Шломі – незвычайныя матэматычныя таленты.

У 2003 годзе карціна Шэмі Зархіна атрымала прызы Ізраільскай кінаакадэміі за найлепшыя акторскія працы, дызайн касьцюмаў і апэратарскае майстэрства.

У дакумэнтальным фільме Іда Ара “Растапіць Сібір” гераіня едзе зь Ізраілю ў Сібір – да бацькі, якога яна амаль ня ведае. Яна сустракаецца са сваякамі і знаходзіць тую частку свайго жыцьця, якая неабходна ёй для сапраўднай гармоніі.

Стужка “Нумар сямнаццаць” – дакумэнтальны вышук. У 2002 годзе рэйсавы аўтобус быў растраляны. 16 загіблых пасажыраў было апазнана, сямнаццаты застаўся невядомым. Рэжысэр Давід Офэк ідзе па сьледу…

Сьляпая гераіня ігравой карціны “Па-за полем зроку” таксама вядзе вышук. Яна вяртаецца дадому, каб даведацца, чаму зрабіла сабе сьмерць стрыечная сястра. Раскрываюцца нечаканыя сямейныя тайны – і гераіня змагаецца ня толькі зь фізычнай, але й духовай сьлепатой. Фільм названы “захапляльным псыхалягічным і нават псыхіятрычным дэтэктывам”. У 2005 годзе стужка атрымала прызы Ізраільскай кінаакадэміі за найлепшую рэжысуру (Дэні Сіркін) – і прыз глядацкіх сымпатый на фэсьце ізраільскага кіно ў Нью-Ёрку.

Расклад сэансаў:

20 траўня а 19.00 – “Зоркі Шломі”, 2003, 94 хв.

21 траўня а 19.00 “Вечар дакумэнтальнага кіно” – “Нумар сямнаццаць”, 2003, 76 хв.; і “Растапіць Сібір”, 2004, 75 хв.

22 траўня а 19.00 – “Па-за полем зроку”, 2005, 86 хв.

Даведкі кінатэатра "Перамога": 203-77-66

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць