Грамадства55

49-гадовы жыхар Брагіна ў заклад з сынам здае ЦТ па рускай мове, хіміі і біялогіі

49-гадовы жыхар Брагіна Уладзімір Церамецкі, які працуе вартаўніком на камунальным прадпрыемстве, спецыяльна прыехаў 14 чэрвеня ў Гомель, каб здаць цэнтралізаванае тэставанне па рускай мове. Жыхар райцэнтра таксама зарэгістраваўся на здачу ЦТ па хіміі і біялогіі.

«Я паспрачаўся з сынам, хто лепш здасць ЦТ: ён, які скончыў школу летась, або я — у 1983-м. Вось так запісаўся на ЦТ. Сын летась здаваў ЦТ, спрабаваў прайсці ў медыцынскі ўніверсітэт, але крыху не хапіла балаў, пайшоў у каледж на эканаміста і вучыцца там выдатна. Сёлета я таксама здаю ЦТ, і сын, хоць і вучыцца ў каледжы. Проста каб праверыць свае веды», — расказаў Церамецкі.

Яго здзівілі вялізныя чэргі на здачу ЦТ каля ГДУ імя Ф.Скарыны. «Бедныя дзеці, столькі стаяць у чарзе, пакутуюць. Потым зойдзеш у будынак — зноў чарга, у гардэроб. Мітусня страшная! Дарэчы, калі мне выпісвалі пропуск на ЦТ, то дапусцілі памылку ў прозвішчы — напісалі «Цемярэцкі» замест «Церамецкі», але сёння чатыры разы правяралі пропуск і пашпарт, а памылкі не заўважылі», — адзначыў жыхар райцэнтра.

Заданні па рускай мове ён ацаніў як досыць складаныя і, паводле яго слоў, расставіў «крыжыкі» наўздагад. Зараз Церамецкаму цікава, які будзе вынік ад такіх «ведаў».

Ён задумаўся аб атрыманні другой вышэйшай адукацыі — пры ўмове паспяховай здачы ЦТ. «Можа, і мне паступіць вучыцца? Да прыкладу ў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце — каб потым паставілі мяне, да прыкладу, прэм'ер-міністрам. Хоць частку падаткаў паздымаю, а то не паспяваем ўжо плаціць», — сказаў «абітурыент».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Петэр Мадзьяр заявіў, што параіў бы Пуціну завяршыць вайну3

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША21

У Мінску сабутэльнікі забілі таварыша і вынеслі паміраць на лесвічнай пляцоўцы5

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко6

Танны аналаг Егіпта. Беларуска расказала, як адпачыла ў Камбоджы6

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

Навукоўцы ў шоку ад вынікаў даследаванняў інтэлекту пакалення Z14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць