Улада99

Лукашэнка: «Ключавая задача на перспектыву — поўная нармалізацыя адносін і заключэнне базавага пагаднення паміж Беларуссю і ЕС»

«Каб дынамічна развівацца, неабходныя нармальныя адносіны з Еўрапейскім Саюзам і ЗША. Апошнія гады адзначаны пацяпленнем нашых узаемаадносін. Адмова ад санкцыйнай палітыкі ў дачыненні да Беларусі адкрывае новыя магчымасці ў развіцці ўзаемадзеяння. І было б грэшна гэтым не скарыстацца, — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў сваім дакладзе на «V Усебеларускім народным сходзе». — Нам, па вялікім рахунку, трэба наганяць упушчанае і выйсці для пачатку на той узровень адносін з ЕС і ЗША, які існуе ў нашых партнёраў па ЕАЭС і СНД».

«У супрацоўніцтве з Захадам нас цікавяць перш за ўсё інвестыцыі, трансфер тэхналогій, стварэнне перадавых сумесных вытворчасцей, удзел беларускіх кампаній у міжнародных вытворчых ланцужках і, вядома, пастаўкі нашай прадукцыі. Беларускія прадпрыемствы павінны пераняць усё тое лепшае, што дазволіць ім заняць годнае месца сярод вядучых сусветных кампаній, якія спецыялізуюцца ў машынабудаванні, энергетыцы, фармацэўтыцы, тэлекамунікацыях і інфармацыйных тэхналогіях», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што Еўрасаюз — другі па значнасці рынак дня беларускага экспарту, а таму канструктыўнае рознапланавае супрацоўніцтва з Еўрасаюзам адпавядае нацыянальным інтарэсам. «Ключавая задача на перспектыву — поўная нармалізацыя адносін і выхад на заключэнне базавага пагаднення паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары9

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць