Літаратура9191

Таццяна Талстая пра Алексіевіч: Як будзе пі…ц па-беларуску?

Расійская пісьменніца і тэлевядучая Таццяна Талстая жорстка раскрытыкавала ў сваім фэйсбуку лаўрэатку Нобелеўскай прэміі — 2015 у галіне літаратуры Святлану Алексіевіч.

Абурэнне Талстой выклікала нядаўняе інтэрв’ю беларускай пісьменніцы для выдання discours.io. Алексіевіч адзначыла: «Учора я ішла па Брадвеі — і там бачна, што кожны — асоба. А ідзеш па Мінску, Маскве — ты бачыш, што ідзе народнае цела. Агульнае. Так, яны пераапрануліся ў іншую вопратку, яны ездзяць на новых машынах, але толькі яны пачулі баявы кліч ад Пуціна «Вялікая Расія», — і зноў гэта народнае цела… Таму мне хацелася паказаць усю, як казала Цвятаева, квітнеючую складанасць нашага жыцця».

На гэта Таццяна Талстая адзначае: «Хто-небудзь, раскажыце ёй, хто прыдумаў выраз «квітнеючая складанасць» і што ён азначае. Так, і па Маскве ці Мінску пешшу не хадзіце, там нейкае агульнае цела ходзіць. Або ў машынах ездзіць. А «пі…ц» па-беларуску таксама «пі…ц» будзе?»

У каментарах да паста Талстая яшчэ болей развівае гэтую тэму. «Алексіевіч – гэта пераапрануты Валянцін Зорын, журналіст-прапагандыст», — адзначае расійская пісьменніца.

«Яна, канечне, майстар выварвання га…а з любога матэрыялу», — не скупіцца ў выразах спадарыня Талстая.

Некаторыя каментатары адзначаюць, маўляў, выглядае, што Талстая проста зайздросціць Нобелеўскай прэміі Алексіевіч. «У вас вельмі небагаты набор адчуванняў», — адказвае на гэта аўтарка допісу.

Адразу пасля атрымання Алексіевіч Нобеля Таццяна Талстая ўжо крытыкавала гэтае рашэнне.

«Гэтым рашэннем Нобелеўскі камітэт сказаў, што сыры магнітафонны запіс, малаапрацаваныя, непрыцягальныя тэксты цяпер цэняцца. Простая рэч, ціск на слёзную залозу, аповяд пра рэчы важныя, але сырыя, у рэпарцёрскім выглядзе — гэта больш актуальна і сучасна. Нобелеўскі камітэт вырашыў гэта ўзнагародзіць. Гэта характарызуе культурны ўзровень самога Нобелеўскага камітэта», — казала яна па свежых слядах.

Як бачым, расійскую літаратарку гэтая тэма ніяк не адпускае.

Таццяна Талстая нарадзілася ў 1951 у Ленінградзе. Найбольш яе вядомы раман «Кысь». Адна з вядучых папулярнай перадачы «Школа зласлоўя».

Каментары91

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Лукашэнку трэба судзіць па лукашысцкіх законах, але пасадзіць на кол41

Ціханоўскі: Лукашэнку трэба судзіць па лукашысцкіх законах, але пасадзіць на кол

Усе навіны →
Усе навіны

Двое пажылых амерыканцаў уключылі абагравальнік на 1000 градусаў і загінулі8

Ці можна са сваёй ежай у кіно — юрыстка патлумачыла на канкрэтным прыкладзе

Украіна паспяхова атакавала аэрадром Барысаглебск пад Варонежам

Памёр Андрэй Бардухаеў-Арол

Нападніку на Латушку прысудзілі 1400 еўра штрафу і дэпартацыю10

Дапамогу вызваленаму біёлагу Сяргею Шэлегу сабралі за палову дня5

Дзве ўдачы, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова17

Адзін з найлепшых расійскіх футбалістаў Смолаў пабіўся ў кафэ з тымі, хто абмяркоўваў яго ВІДЭА2

Пазняк асудзіў Ціханоўскага: Седзячы пяць гадоў, можна было да беларускай мовы звярнуцца108

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Лукашэнку трэба судзіць па лукашысцкіх законах, але пасадзіць на кол41

Ціханоўскі: Лукашэнку трэба судзіць па лукашысцкіх законах, але пасадзіць на кол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць