Улада22

Змаганне з п'янствам маракоў і жаўнераў ЗША выклікала галаўны боль у японскага бізнэсу

У горадзе Акінава на аднайменнай выспе расце колькасць беспрацоўных — бары, рэстараны і клубы звальняюць людзей.

Лакальны эканамічны крызіс выкліканы тым, што амерыканскае камандаванне мясцовай ваеннай базы вырашыла прыняць жорсткія меры для змагання з п'янай злачыннасцю сярод асабовага складу.

examiner.com

Прычынай захадаў стала жорсткае забойства 20-гадовай японкі Рыны Шымабукура ў красавіку гэтага года. Дзяўчына знікла, а ў маі яе цела было знойдзеная. Потым японская паліцыя арыштавала былога жаўнера амерыканскай марской пяхоты па абвінавачанні ў гвалце і забойстве.

Многія амерыканцы знаходзяць тут жонак ці па іншай прычыне застаюцца жыць у Японіі пасля службы. Аднак іх правіны і злачынствы нават у новым статусе б'юць па рэпутацыі былой Радзімы.

ЗША ўвялі «перыяд адзінства і жалобы», які працягваецца ўжо больш за месяц, піша афіцыйная армейская газета stripes.com.

Усім вайскоўцам ЗША незалежна ад рангу забаронена набываць алкаголь па-за тэрыторыяй ваеннай базы. Пазней амерыканскі флот забараніў сваім амаль 19 000 маракам і афіцэрам ва ўсёй Японіі спажываць алкаголь і на чатыры дні ўвогуле сыходзіць з ваенных баз. Хоць праз 11 дзён абмежаванні былі часткова адмененыя, маракам усё роўна забаронена купляць алкаголь па-за тэрыторыяй вайсковых часцей.

У той час як гэтыя правілы радыкальна скарацілі колькасць аварый і інцыдэнтаў, звязаных з алкаголем, моцна пацярпелі мясцовыя бізнэсмены і іх супрацоўнікі.

«85% нашых кліентаў - вайскоўцы. І, калі шчыра, гэта, магчыма, мінімальная ацэнка. Па пятніцах увечары тут месца няма. Аднак я вымушаны звальняць людзей, каб выжыць», — адзначыў менеджар бара Red Kitchen and Cafe Радрыга Ватанабэ.

japantimes.co.jp

Суседні бар Black Rose проста закрыўся на месяц, каб перачакаць гнеў амерыканскіх генералаў.

«Такое было і раней, аднак звычайна забароны былі абмежаваныя па часе. Цяпер гэтага няма. Калі яны працягнуцца, мы наўрад ці зможам плаціць супрацоўнікам», — кажа Юта Ішывата, уладальнік паба Jammin, якога цытуе japantimes.co.jp.

Ці не самы гучны розгалас і пытанні наконт патрэбы мець амерыканскія базы на японскай тэрыторыі выклікалі падзеі 1995 года на Акінаве, калі трое амерыканскіх вайскоўцаў скралі і згвалцілі японскую 12-гадовую дзяўчынку.

news-images.vice.com

ЗША перадалі іх японскаму суду, які прысудзіў ім 7 год зняволення з выплатай кампенсацыі ахвяры.

«Звычайна у нас за выхадныя каля 1500 кліентаў. Спадзяюся, што забарону адменяць да Дня Незалежнасці 4 ліпеня», - кажа саўладальнік бара Paddy Mac’s Irish Раян Хэймі, былы сяржант амерыканскай авіяцыі.

Раян вырашыў выкарыстаць перыяд для рамонту і змены афармлення свайго бара.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ8

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У папулярнай расійскай халве знайшлі лішак кадмію1

Беларус за 1000 еўра купіў у Расіі пасведчанне кіроўцы. Цяпер у яго праблемы ў Польшчы4

У Мінску закрыўся бар «Вострыя казыркі»5

Новы від марскіх малюскаў назвалі ў гонар брамніка зборнай Каба-Вэрдэ

У якіх умовах жыве Кім Чэн Ын і што носяць яго жонка, сястра і дачка6

Ад качагара да «архімандрыта», які ладзіць оргіі і посціць гей-порна. Хто той рэлігійны махляр, якога арыштавалі на Віцебшчыне12

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе51

«Цяперашні статус недалёкі ад бамжацкага». Былы палітвязень Ігар Карней расказаў пра праблемы з легалізацыяй17

Урад значна скараціў пералік тавараў, на якія рэгулююцца цэны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ8

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць