Свет66

Аятала Хаменеі паабяцаў адпомсціць за бацьку і іншых ахвяр вайны

Аятала Маджтаба Хаменеі звярнуўся да народа Ірана з пасланнем, у якім заявіў, што краіна адпомсціць за смерць папярэдняга лідара краіны, свайго бацькі Алі Хаменеі, а таксама ўсіх, хто загінуў у канфлікце, распачатым ЗША і Ізраілем.

Маджтаба Хаменеі. Фота: Morteza Nikoubazl/NurPhoto via Getty Images

«Прыгнечаныя паплечнікі, якія нечакана зазналі напад ворага і прынялі пакутніцкую смерць, — бласлаўлёныя вы… Мы клянёмся адпомсціць за тваю чыстую кроў і кроў усіх пакутнікаў… злачынцам і ганебным забойцам», — заявіў ён.

Хаменеі назваў свайго загінулага бацьку нявіннай ахвярай, падзякаваў дзясяткам мільёнаў людзей, якія прыйшлі развітацца з Алі Хаменеі, і заявіў, што «дзівосны і вялікі» народ Ірана — гэта яго гісторыя.

Ён дадаў, што Алі Хаменеі ўсё сваё жыццё прысвяціў ідэалам Ісламскай рэвалюцыі і прытрымліваўся запаветаў Хусэйна — унука прарока Мухамеда, які ў шыітаў лічыцца трэцім святым імамам.

Маджтаба Хаменеі заняў пасаду вярхоўнага лідара 8 сакавіка. Яго бацька Алі Хаменеі загінуў 28 лютага падчас авіяўдару, нанесенага ў рамках аперацыі ЗША і Ізраіля, але пахавалі яго толькі на гэтым тыдні.

Каментары6

  • Ёсік
    11.07.2026
    А тых, каго засілілі на плошчах на пад'ёмных бэльках не лічыш, што прынялі пакутніцкую сьмерць? Крывадушнікі ўсе, вучэньні Збавіцеля пад сябе паперапісвалі, і твораць генацыд ўласных народаў.
  • бабруйчанін
    11.07.2026
    Дарэмна Штаты Трамп пагадзіліся на авантуру Нетаньяхі - Мелейковскага і масада...
  • Супер
    11.07.2026
    Даўно прыспеў час, каб Ізраіль адказаў і панёс заслужаную кару за масавыя забойствы цывільных жыхароў: жанчын і дзяцей, якія ён мэтанакіравана здзяйсняе трэці год запар, ператварыўшы Газу ў самыя вялікія дзіцячыя могілкі на Зямлі. Можа, хоць новы кіраўнік Ірану дапаможа гэта зрабіць.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць