Грамадства66

Актывісту вярнулі аўтo з бел-чырвона-белымі сцягамі

Грамадзкі актывіст Яўген Батура без тлумачэньня быў затрыманы 23 чэрвеня на праспэкце Незалежнасьці насупраць паштамту, дзе праходзіла акцыя салідарнасьці з Эдуардам Пальчысам. Супрацоўнікі ДАІ спынілі яго «БЧБ-мабіль», машыну зь бел-чырвона-белымі сьцяжкамі і налепкамі, пасадзілі ў міліцэйскую машыну і адвезьлі ў Маскоўскі РУУС. Машыну пазьней апісалі, кажучы, што тая нібыта ва ўгоне.

Але 1 ліпеня машыну вярнулі, так і ня даўшы афіцыйнага вытлумачэньня.

«Няма ніякай вэрсіі, ніякіх папераў, дакумэнтаў мне не далі, — кажа Свабодзе Батура. Машына была ў Маскоўскім РУУСе, машыну проста аддалі — і ўсё. Заехаў нейкі супрацоўнік міліцыі, зь ім даехалі на маёй машыне да экспэртызы, а ён аддаў тэхпашпарт і зьехаў. Я ўжо сам аддаў машыну на экспэртызу. Паглядзелі — сказалі: зразумела, у вас там ня можа быць нічога кепскага, едзьце сабе. Экспэртыза 10 хвілін была.

Нічога не памянялася з налепкамі і сьцяжкамі. Адзінае, трэба праверыць, каб нічога не падкінулі, бо ўсялякае можа быць. Бо рэчы нібыта не варушылі, гэта адзінае, што турбуе.

Буду змагацца, хачу, каб справа дайшла да суду, бо ўсе доказы ў мяне ёсьць. Адвакат бачыў фальшывы рапарт, бачыў, што ў справе няма ніякага пратаколу канфіскацыі, нават фальшывага. Я напісаў скаргі і ў пракуратуру, і ў ГУУС — чатыры скаргі напісаў, каб патлумачылі, на якой падставе забіралі машыну, каб вінаватых пакаралі».

БЧБ-мабіль Яўгена Батуры на акцыі салідарнасьці з Джонам Сільверам, 23 чэрвеня

Акцыя «БЧБмабіль», якую ладзіць «Арт-сядзіба», пачалася 16 чэрвеня. Ахвочым прапаноўваецца ўсталяваць на машыне бел-чырвона-белыя сьцяжкі, што не забаронена ніякімі законамі і правіламі. За два тыдні прынамсі тройчы міліцыя затрымлівала ўладальнікаў «БЧБмабіляў». І калі менчука Цімафея Дранчука ў выніку аштрафавалі «за таніроўку шкла», то ў таксоўшчыка Леаніда Кулакова проста пад дзьвярыма РУУС невядомыя скралі сьцяжкі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагла — 49,8% галасоў, але амаль 60% месцаў у парламенце1

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагла — 49,8% галасоў, але амаль 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

62‑гадовую грамадзянку Украіны амаль год утрымліваюць на Акрэсціна без абвінавачвання4

У Крыме мясцовыя скардзяцца не толькі на дэфіцыт паліва, але і прадуктаў10

У Беларусі ўвялі ліміт на даўгі за мабільную сувязь: што гэта значыць для абанентаў2

Беларус падрабіў дакументы, каб заняць пасаду старшыні жыллёвага таварыства ў Друскеніках — яго судзілі

Праз удар па Чангарскім мосце рух па ім у бок Крыма перакрыты2

Расіяне ўдарылі па сховішчы адпрацаванага ядзернага паліва каля Чарнобыльскай АЭС5

Пашынян прагаласаваў на парламенцкіх выбарах у Арменіі. Ён заявіў, што ніякай напружанасці з Расіяй няма, а шлях да ЕС працягнецца4

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай131

Як выбраць салодкія трускалкі з аднаго погляду: просты спосаб12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагла — 49,8% галасоў, але амаль 60% месцаў у парламенце1

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагла — 49,8% галасоў, але амаль 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць