Здарэнні99

Алімпійскі медаліст Міхневіч: «Бізнэс-ідэй у мяне не было, таму вырашыў аддаць чамадан з $440 тысячамі Япрынцаву-малодшаму»

У Цэнтральным судзе Мінска працягваецца суд над Уладзімірам і Казбекам Япрынцавымі, якіх абвінавачваюць у махлярства, здзейсненым арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры.

Пачаўся допыт другога пацярпелага — Андрэя Міхневіча, галоўнага спецыяліста па спартыўна-аздараўленчым мерапрыемствам у кампаніі «Віталюр».

Міхневіч злева.

Міхневіч — у мінулым вядомы лёгкаатлет, бронзавы прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года ў штурханні ядра. У 2013 годзе быў дыскваліфікаваны пажыццёва за ўжыванне допінгу.

Па словах Міхневіча, з Казбекам Япрынцавым ён пазнаёміўся ў 2014 годзе. У іх быў агульны таварыш — Дзмітрый Нікулін, які разам вучыўся з Казбекам. «Яго ён характарызаваў як чалавека ў меру распушчанага, але які ўжо прыйшоў да таго, што трымае сваё слова», — растлумачыў пацярпелы.

Казбек Япрынцаў.

Да таго часу Андрэй Міхневіч ўжо сышоў з спорту, быў беспрацоўным. «Так бывае. Калі спартсмены сканчаюць кар'еру, яны нікому не патрэбныя, — растлумачыў ён у судзе. — Прозвішча Япрынцава значыла многае для мяне. Я меркаваў праз Казбека пазнаёміцца з яго бацькам і працаваць на яго».

Япрынцава-старэйшага пацярпелы характарызуе станоўча. Кажа, ён дапамагаў многім спартсменам.

За спартыўную кар'еру Андрэй Міхневіч адклаў каля $500 тысяч і быў гатовы ўкласці гэтыя грошы ў бізнэс. Але сваіх ідэй у яго не было, таму вырашыў проста аддаць сродкі Япрынцава-малодшаму.

$365 тысяч ён прывёз у чамадане у офіс «Трайпла» і перадаў асабіста ў рукі Казбеку. Дагавор аб пазыцы на месцы не афармлялі, на словах вырашылі, што доўг бізнэсмэн верне Міхневічу праз паўгода. Потым яшчэ перадаў $75 тысяч.

«У мяне быў вар'яцкі давер, — растлумачыў ён. — На што пайшлі грошы, я не ведаю. Для мяне гэта значэння не мела».

«Паняцце грошы для мяне абстрактнае. Калі яны ёсць, гэта напружвае. Нават цяпер жонка больш перажывае, трэцяе дзіця трэба падымаць», — заявіў Міхневіч.

Яго жонка — вядомая спартсменка Наталля Міхневіч, сярэбраная прызёрка Алімпійскіх гульняў 2008 года ў Пекіне.

Пазней дамову аб пазыцы Міхневіч з Япрынцавым-малодшым усё ж аформілі, агульная сума склала $440 тысяч.

«Пасля затрымання Казбека я зразумеў, што жыву ў іншым свеце. Чакаў. Спадзяваўся, што ўсё хутка скончыцца, — заявіў Міхневіч. — Потым мяне выклікалі ў КДБ. Паказалі канфіскаваную ў Казбека дамову пра маю пазыку, спыталі, ці буду я пісаць заяву. Я сказаў, што падумаю».

Хвалявацца за свае грошы Міхневіч пачаў у снежні 2015 года (Япрынцавы, нагадаем, былі затрыманыя ў жніўні). Вырашыў звярнуцца за парадай да Юрыя Чыжа, з якім раней сустракаўся на прэзідэнцкіх суботніках.

«Я ж не ведаў тады, што ён быў ініцыятарам усяго гэтага! Юрый Аляксандравіч спытаў, якая сума, сказаў: «Ай-яй-яй» і параіў пісаць заяву ў КДБ. Ну, я і пайшоў», — патлумачыў Андрэй Міхневіч.

Чыж, па яго словах, параіў звярнуцца менавіта ў КДБ, а не ў суд — так больш шанцаў вярнуць грошы.

Пацярпелы шкадуе, што звярнуўся ў КДБ па парадзе Чыжа. Ён да гэтага часу ўпэўнены, што Япрынцаў верне яму доўг.

У судзе абвешчаны перапынак. У другой палове дня — вывучэнне пісьмовых матэрыялаў справы.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»6

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Усе навіны →
Усе навіны

Сартуем смецце і адмаўляемся ад бензінавых аўто — але войны імкліва абясцэньваюць гэтыя намаганні і адкідваюць чалавецтва назад4

Памёр філосаф Юрген Хабермас2

«Рабі як Бацька!» У Наваполацку забаўляліся колкай дроў на цэнтральнай плошчы ФОТЫ12

«Мінскзялёнбуд» раскрытыкавалі за саджанне дрэваў у мёрзлую зямлю. Там адказалі

Пуцін прапанаваў Трампу вывезці ўзбагачаны ўран з Ірана ў Расію

На таргі выставілі арыштаваны Rolls-Royce2

З эфіру АНТ выразалі словы Лукашэнкі пра тое, што вызваленыя палітвязні змогуць застацца ў Беларусі6

Гістарычная Менка прачнулася і выйшла з берагоў7

«Выглядае як акцыя жывадзёраў»: у розных раёнах Мінска нехта раскідвае пацучыны яд10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»6

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць