Эканоміка1010

Беларуская чыгунка шукае сабе супрацоўнікаў з Непала і Пакістана. Мова не патрабуецца

Восенню мінулага года на Беларускай чыгунцы спрабавалі прадстаўляць ідэю прыцягнення працоўных мігрантаў як выключна тэарэтычную. У службовых дакументах адзначалася, што ў гэтым няма неабходнасці: меркавалася, што замежныя работнікі могуць выклікаць напружанасць у калектывах, запатрабуюць дадатковых выдаткаў і не прынясуць істотнай эканамічнай карысці. Таксама ўзгадваліся магчымыя рызыкі для бяспекі і арганізацыі працы. Аднак ужо праз некалькі месяцаў пазіцыя кіраўніцтва рэзка змянілася, піша Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Цяпер у Мінскім аддзяленні чыгункі не проста разважаюць пра магчымасць прыцягнення мігрантаў, а афіцыйна звяртаюцца ў рэкрутынгавую кампанію, здольную хутка арганізаваць прыезд працоўнай сілы з Непала і Пакістана. Гэта ўжо не ідэя і не чуткі, а канкрэтныя дзеянні, пацверджаныя дакументамі.

Перапіска паказвае, што Мінскае аддзяленне чыгункі звярнулася да фірмы-пасярэдніка з просьбай падабраць замежных работнікаў на вакансіі, якія не патрабуюць высокай кваліфікацыі. Пры гэтым асобна падкрэслівалася, што веданне рускай мовы не з’яўляецца абавязковым. Плануецца наймаць людзей на пасады манцёраў пуці, станцыйных рабочых і мыйшчыкаў-прыбіральшчыкаў рухомага складу.

Гаворка ідзе пра самыя фізічна цяжкія і нізкааплатныя работы, на якія беларускія работнікі, відаць, неахвотна ідуць. Для гэтых пасад не патрабуецца спецыяльная адукацыя ці высокая моўная падрыхтоўка.

Згодна з запытам, чыгунка плануе наймаць 20 манцёраў пуці, 8 станцыйных рабочых і 8 мыйшчыкаў. Першапачаткова прапанаваныя заробкі складалі каля 950—980 рублёў.

Аднак нават кампанія-пасярэднік, якая спецыялізуецца на пошуку таннай працоўнай сілы, адзначыла, што за такую аплату ніхто не пагодзіцца ехаць у Беларусь — нават з Непала і Пакістана. У адказе прамым тэкстам сказана, што гэтыя стаўкі недастатковыя для матывацыі.

У выніку пасрэднік прапанаваў значна вышэйшыя ўмовы: не менш за 1500 рублёў «чыстымі» на рукі, а таксама даплаты за звышурочную працу і гарантыю магчымасці яе выканання.

Каментары10

  • %
    29.05.2026
    У нашым горадзе 70% аб'яў наконт працы з такім заробкам, а то і 830 BYN. І шукаюць зусім не непальцаў, ці пакістанцаў, зусім не. Астатнія 30% с заробкам 1500-1700. Вось і ўсе. Калі чытаю пра сярэдні заробак 2500 па краіне, то адчуваю, што мой горад гэта тая ніжняя мяжу ў тым сярэднім заробку
  • Максим Дизайнер
    29.05.2026
    Какая там средняя зряплата?Вот, полюбуйтесь на реальные.
  • Пум Пум
    29.05.2026
    Звальняць і плаціць ніжэйшыя заробкі беларусам , каб плаціць чужынцам больш. А здраднік усё адное я, бо пішу каментары ў інтэрнэце

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць