Улада

Афнагель завочна асуджаны на сем сутак арышту

Аналягічныя завочныя прысуды за ўдзел у афіцыйным Першамаі былі вынесеныя Паўлу Юхневічу, Зьмітру Дашкевічу й Артуру Фінькевічу. Суд, пра які ня ведалі ні актывісты, ні іх адвакаты, адбыўся 15 траўня.

Актывіст апазыцыі Яўген Афнагель завочна прысуджаны да сямі сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі 1 траўня ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі ў Менску. Сёньня ён па пошце атрымаў копію пастановы суду Першамайскага раёну.

Нагадаем, аналягічныя завочныя прысуды за ўдзел у афіцыйным Першамаі былі вынесеныя Паўлу Юхневічу, Зьмітру Дашкевічу й Артуру Фінькевічу. Суд, пра які ня ведалі ні актывісты, ні іх адвакаты, адбыўся 15 траўня.

Каля 30 актывістаў былі затрыманыя 1 траўня ў часе мітынгу, арганізаванага Фэдэрацыяй прафсаюзаў Беларусі ля Нацыянальнай бібліятэкі. Падставай для затрыманьня сталася тое, што яны прыйшлі на акцыю зь сьцягамі Эўразьвязу. Затрыманых абвінавацілі ў парушэньні артыкулу 23.34 КоАП (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве), склалі пратаколы й адпусьцілі пад абавязальніцтва зьявіцца ў міліцыі па першым патрабаваньні. Аднак ні разу пасьля гэтага іх ніхто не выклікаў ні ў суд, ні ў РАУС.

Раней за гэтую самую акцыю на 10 сутак арышту быў асуджаны лідэр БСДП (НГ) Мікола Статкевіч.

АФН

Каментары

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты14

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Мінтранс падлічыў сярэдні кошт паездкі на таксі ў Беларусі

Навукоўцы: азонавы слой пачаў разбурацца яшчэ да эпохі фрэонаў9

Чаму нават у спякотныя дні варта есці вострую ежу

У Віцебску прадалі будынак былога хедара, дзе вучыўся Марк Шагал

Аўкцыён ад святара, карагоды пад залевай і Ціханоўская, гатовая чысціць сіфоны. Рэпартаж з фэстывалю Tutaka11

Падчас атакі БПЛА ў Курскай вобласці пацярпеў грамадзянін Беларусі1

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

32‑гадовую настаўніцу гісторыі з Мінска асудзілі па палітычнай справе22

У Гродне ноччу гарэла бальніца, больш за 250 пацыентаў і персаналу эвакуявалі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты14

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць