Улада33

Статкевіч: Рэгістрацыя ініцыятыўных груп патрэбная толькі для правядзення легальных акцый пратэсту

Старшыня аргкамітэта для стварэння Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч бачыць дзве альтэрнатывы што да парламенцкай кампаніі: альбо ігнараванне, альбо акцыі пратэсту.

- Прадстаўнік ЦВК Мікалай Лазавік заявіў, што вашу ініцыятыўную групу зарэгіструюць толькі ў выпадку зняцця з вас судзімасці. Як вы пракаментуеце гэтую заяву?

- Гэта цалкам чакана. Мяне здзіўляе іншае: чаму акцыю Народнай Грамады некаторыя наогул успрынялі як маё «вылучэнне ў дэпутаты»?

Усур'ёз «варыцца» ва ўсім гэтым фарсе — такое мне нават у страшным сне не можа прысніцца. Мы падалі заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы для таго, каб паказаць грамадству і заходнім палітыкам, якія жадаюць «дыялогу» з Лукашэнкам, што ў краіне прадаўжаецца пераслед былых палітвязняў.

Судзімасць з нас не здымаюць, і мы нават не можам паўдзельнічаць у выбарчым фарсе, які быў наладжаны ўладамі дзеля заходніх крэдытаў. Пра гэта мы і хочам нагадаць, арганізаваўшы такую акцыю ў сувязі з «выбарамі».

Ёсць 1% імавернасці, што ўлада зарэгіструе маю ініцыятыўную групу. Я адразу адкрыта заяўляю: тады мы правядзем цягам некалькіх тыдняў акцыі ў цэнтры ў Менску — пад прыкрыццём кампаніі для збору подпісаў. Мэта нашай спробы рэгістрацыі — каб людзей не штрафавалі за гэтыя акцыі. Я пра гэта заяўляю гучна і адкрыта, і хай улада прымае мой выклік і выбірае: рэгістраваць мяне ці не.

Калі ініцыятыўную групу не зарэгіструюць, то гэта дасць для Народнай Грамады нагоду выказаць сваё стаўленне да гэтых «выбараў»: калі рэжым нават дзеля заходніх грошай не ідзе на імітацыю «лібералізму», то я і мае калегі заяўляем пра няўдзел у гэтым фарсе. І мы будзем заклікаць да няўдзелу ў «выбарах» нашых партнёраў у апазіцыі і Беларускім нацыянальным кангрэсе.

- Вы кажаце цяпер пра няўдзел або пра байкот «выбараў»?

- Байкатаваць тое, чаго няма, складана. Можна байкатаваць сапраўдныя выбары, дзе рэальна падлічваюць прыход выбаршчыкаў. У фарсе ж можна толькі не ўдзельнічаць.

Тым жа, хто ўважае сябе за частку дэмакратычнай апазіцыі, я хачу нагадаць аб прынцыпах салідарнасці. Калі мы ўсе прызнаем, што «выбараў» няма, давайце пакажам, што можам быць салідарнымі ў непрыманні гэтага фарсу.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Мінску расчышчалі двор і адкапалі труп мужчыны

У Мінску расчышчалі двор і адкапалі труп мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп збіраецца павялічыць вайсковыя выдаткі ЗША да рэкорднага ўзроўню з 1950-х1

Ірак пачаў нацыяналізацыю найбуйнейшага замежнага актыву «Лукойла»4

Вынеслі мяккі прысуд берасцейцу, які пагражаў сілавікам нажамі1

Лукашэнка: Тое, што адбываецца вакол нас, не залежыць ад нас. Шаленства і яшчэ раз шаленства18

Лукашэнка пра выкраданне Мадура: Гэта саступка Трампа вайскоўцам за Афганістан26

У Мінску не толькі заносы, але і заторы, і шматлікія аварыі3

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў19

Затрыманага ў Францыі расійскага баскетбаліста абмянялі на асуджанага ў Расіі француза1

У Беларусі пачалі ставіць банкаматы-рэсайклеры3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску расчышчалі двор і адкапалі труп мужчыны

У Мінску расчышчалі двор і адкапалі труп мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць