Свет88

Фінляндыя і Швецыя селі за адзін стол з НАТА, Украіну не запрашаюць

Лідары Швецыі і Фінляндыі ўзялі ўдзел у супольнай вячэры лідараў НАТА на саміце ў Варшаве. Гэты факт адлюстроўвае збліжэнне дзвюх краін з Альянсам.

Як адзначаецца, у выпадку канфлікту з Расіяй НАТА будзе мець патрэбу ў супрацы з гэтымі краінамі, асабліва ў выкарыстанні іх паветранай прасторы.

У той жа час Швецыя і Фінляндыя не прымуць рашэння пра ўступленне ў Альянс, каб не раздражняць Расію. Уладзімір Пуцін пагражаў перасунуць войскі да межаў Фінляндыі, у выпадку калі яна ўступіць у Паўночнаатлантычны альянс.

Што датычыць Украіны, то прэзідэнта Пятра Парашэнку паляпалі па спіне, але не паабяцалі нічога канкрэтнага. Лідары НАТА заверылі Кіеў у падтрымцы і асудзілі анексію Крыма, але перспектыў уступлення Украіне не далі. НАТА па-ранейшаму баіцца раззлаваць Расію. 

На саміце ў Варшаве лідары НАТА вырашылі зноў запрасіць Маскву да дыялогу.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў4

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

У Румыніі расійскі дрон трапіў у шматпавярховік4

Як любоў да катоў у Японіі ператварылася ў мільярдную індустрыю1

Скончыў жыццё самагубствам канадскі хакеіст Клод Лем’ё2

30 тысяч еўра для лячэння Аляксандра Мілінкевіча сабралі за тры дні1

У Гродне знеслі амаль 100‑гадовы дом на рагу Міцкевіча і Філарэта — яшчэ адзін помнік драўлянага канструктывізму2

Пад Мінскам насмерць разбіўся матацыкліст1

У Францыі знік 35‑гадовы беларус

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў4

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць