Спорт3838

Расійская вядучая з «Беларусь-5» скардзіцца, што праз русафобію ў яе сеў голас

Падчас Еўра-2016 у кампанію да Мікалая Хадасевіча, які вядзе «Час футбола» на «Беларусь-5», узялі расійскую мадэль Аляксандру Наваеву.

Сэксуальная дзяўчына з зайздроснымі формамі мусіла прыцягнуць да праграмы большую аўдыторыю.

Але ў Аляксандры не атрымалася — пасля стажыроўкі і некалькіх жывых эфіраў застацца на канале ёй так і не прапанавалі.

Перад ад'ездам расіянкі з ёй сустрэўся журналіст by.tribuna.com, якому тая абгрунтавала прычыну сваіх няўдач.

Аляксандра Наваева, фота: by.tribuna.com

Паводле дзяўчыны, для яе сталі шокам жывыя эфіры — у працы не пад запіс дзяўчына гублялася і таму, маўляў, кепска трымалася ў кадры.

А вось прычынай свайго сеўшага голасу Аляксандра назвала русафобію беларускіх заўзятараў і дадала, што ў хуткім часе сяброўка забараніла ёй чытаць каментары ў свой адрас у інтэрнэце.

«Яна сказала, што гэта забівае маю псіхіку. Я згодная з ёй. У заўзятараў чытаецца поўная русафобія. Мне пісалі шмат чаго крыўднага. Пры гэтым я прыехала ў Беларусь працаваць бясплатна. Сама здымала кватэру два тыдні, трацілася на жыццё. Таму, калі чытала ў каментарах «УКантакце» штосьці накшталт «Навошта прывезлі ў краіну гэтую рускую, бесталковую, тупую, страшную цёлку, а яшчэ і змарнавалі на яе беларускія бабкі», то было трохі крыўдна. У апошніх эфірах я шмат маўчала, бо на глебе нерваў праз усю гэтую русафобію ў мяне сеў голас», — сказала Аляксандра. 

Свой правал у Беларусі дзяўчына назвала добрым досведам і цяпер плануе скончыць курсы журналістыкі ў Расіі і надалей спрабаваць патрапіць у кадр.

Каментары38

Цяпер чытаюць

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне скінулі тры авіябомбы на Сумы — у горадзе значныя разбурэнні, параненыя 14 чалавек1

У Беларусі КДБ затрымаў расійскага бізнэсмена, якога ў Расіі шукалі за пастаўкі няякаснай тушонкі для арміі

Вучыч заявіў, што свет стаіць на парозе значна больш маштабнай вайны4

Расіі не падыходзіць варыянт замарожвання канфлікту ва Украіне3

Падмаскоўе, Крым, Ніжнякамск і Растоўская вобласць падвергліся атацы ўкраінскіх беспілотнікаў

У Нясвіжы з вялікай зніжкай прадаюць стогадовую вілу польскіх чыноўнікаў. За што яе хвалілі міжваенныя крытыкі?1

Украінскі падлетак, які лічыўся зніклым без вестак, аказаўся ў шэрагах расійскай арміі і ваюе супраць Украіны12

Тысячы фанатаў Раналду памылкова прыйшлі на чужое вяселле2

У Беларусь вярнуліся яноты, і гэта трывожыць навукоўцаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць